Усе навіны

Падпішыце петыцыю аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада!

Папярэднія навіны

Падпішыце петыцыю аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада, каб пазбавіць іх доступу да рэсурсаў МВФ і паскорыць падзенне дыктатуры!


Вядомая беларуская актывістка з ЗША Маша Забара запусціла петыцыю з заклікам да замежных палітыкаў афіцыйна заявіць аб непрызнанні Лукашэнкі і ягонага ўрада.

У сваёй петыцыі Маша Забара заклікае МЗС-ы 41 краін свету, Дзярждэпартамент ЗША, Еўракамісію і Еўрапарламент, а таксама беларускія кокусы ў Кангрэсе ЗША і брытанскім парламенце аб’яднаць намаганні для прыняцця прынцыповай палітычнай пастановы аб непрызнанні Лукашэнкі і ягонага ўрада — які страціў права прадстаўляць беларускі народ на міжнароднай арэне.

Гэтае рашэнне дазволіць пазбавіць рэжым Лукашэнкі доступу да рэсурсаў МВФ, а таксама змясціць яго ў поўную палітычную, дыпламатычную і эканамічную ізаляцыю. І стане найбольш эфектыўнай мерай для падтрымкі беларусаў у імкненні да дэмакратычных пераўтварэнняў.

Са свайго боку мы рады канстатаваць, што ініцыяваная НАУ кампанія па пазбаўленні рэжыму доступу да рэсурсаў МВФ знаходзіць усё больш аднадумцаў.

Мы выказваем вялікую ўдзячнасць смелай беларусцы і заклікаем кожнага падпісаць петыцыю Машы Забары і расказаць аб ёй усім сваім знаёмым.

Спасылка на петыцыю

Разам мы даможамся нашай агульнай мэты!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter