Усе навіны

Беларуская дыяспара ў ЗША запусціла петыцыю, каб пазбавіць рэжым доступу да сродкаў МВФ

Папярэднія навіны

Кампанія НАУ па МВФ знаходзіць усё больш прыхільнікаў: па інфармацыйную падтрымку да нас звярнуліся беларусы ЗША, якія апошнія некалькі тыдняў працавалі над адкрытым зваротам да сваіх сенатараў і кангрэсменаў


Нагадаем, 12 чэрвеня НАУ ініцыявала кампанію процідзеяння выдзяленню фінансавай дапамогі рэжыму з боку МВФ. У межах кампаніі мы накіравалі публічныя звароты і шэраг лістоў да кіраўніцтва Фонду з патрабаваннямі:

— прызнаць цяперашніх кіраўніка Нацбанка Паўла Калавура і міністра фінансаў Юрыя Селівестрава нелегітымнымі прадстаўнікамі Беларусі ў МВФ (нагадаем, што 56% краін-удзельніц фонду не прызнаюць Лукашэнку і яго ўрад легітымным);

— не пералічваць нелегітымнаму ўраду выдзеленую квоту спецыяльных правоў запазычання, захаваўшы гэтыя сродкі для новай Беларусі (гаворка ідзе пра суму звыш $ 1 млрд).

Мы перакананыя: падтрымка нелегітымнага рэжыму не адпавядае гуманітарным мэтам, якія пераследуе МВФ (сродкі прызначаюцца на аднаўленне эканомік краін-удзельніц ад наступстваў COVID-19). І так лічым не толькі мы.
Нядаўна беларусы ЗША, якія адначасова вялі аналагічную працу па МВФ, запусцілі адкрыты зварот да сенатараў і кангрэсменаў. Аўтары звароту просяць упаўнаважаных прадстаўнікоў ЗША ў МВФ выкарыстоўваць свой голас у падтрымку свабоднай, дэмакратычнай і суверэннай Беларусі і не дазволіць нелегітымнаму рэжыму Лукашэнкі атрымаць доступ да сродкаў МВФ.

Гэты зварот мае цалкам законную падставу, паколькі «Акт аб дэмакратыі» заклікае прадстаўнікоў ЗША ў наднацыянальных фінансавых арганізацыях супрацьстаяць распаўсюджванню гэтымі ўстановамі любой фінансавай дапамогі на рэжым Лукашэнкі.

Мы вітаем і падтрымліваем ініцыятыву амерыканскай дыяспары. Бо галасы электарату ў ЗША з’яўляюцца адным з найбольш дзейсных рычагоў у барацьбе з дыктатурай.

Спасылка на зварот

*Паведамленне падрыхтавана па просьбе беларускай дыяспары ЗША

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter