Усе навіны

Урад Нарвегіі ўхіліўся ад праблем з Yara і «Беларуськаліем»

Папярэднія навіны

НАУ заклікае Нарвегію ўзмацніць сектаральныя санкцыі ЕС


Міністр гандлю, прамысловасці і рыбалоўства Нарвегіі Іселін Нюбо адказала на ліст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення па пытаннях супрацоўніцтва Yara і «Беларуськалія». Галоўнае:

  • «Я падзяляю вашу ацэнку жахлівых парушэнняў правоў чалавека, якія здзяйсняюцца беларускімі ўладамі. Сітуацыя патрабуе пастаяннай міжнароднай увагі, і ўрад Нарвегіі зробіць свой унёсак у тое, каб падзеі ў Беларусі займалі важнае месца ў міжнародным парадку дня»;

  • «Савет дырэктараў і кіраўніцтва Yara нясуць адказнасць за дзейнасць кампаніі ў Беларусі. Дзяржава не прадстаўлена ў савеце дырэктараў Yara — ні дзяржслужачымі, ні палітыкамі»;

  • «Тым не менш, Нарвегія чакае, што ўсе кампаніі, у якіх дзяржава мае долю, будуць прытрымлівацца прынцыпаў адказнага вядзення бізнесу і будуць працаваць над абаронай правоў чалавека, а таксама працоўных правоў не толькі ў сябе, але і ў кампаніях-партнёрах»;

  • «Міністэрства гандлю, прамысловасці і рыбалоўства вядзе дыялог з Yara па гэтым і іншых пытаннях. Yara таксама падтрымлівае блізкі дыялог з Міністэрствам замежных спраў наконт цяперашняй складанай сітуацыі. Мы б параілі вам накіроўваць любыя пытанні напрамую ў кампанію».

НАУ лічыць, што найлепшая дэманстрацыя салідарнасці ўрада Нарвегіі з беларускiм народам — пазбаўленне Міністэрства гандлю і прамысловасці краіны ад найбуйнейшага пакета акцый Yara. Ад пакета акцый у кампаніі, якая выплачвае дывідэнды са здзелак з міжнародным тэрарыстам.

Таксама Народнае антыкрызіснае ўпраўленне працягвае заклікаць урад Нарвегіі не проста далучыцца да сектаральных санкцый ЕС, а ўзмацніць іх, прыпыніўшы супрацоўніцтва паміж Yara i беларускай нелегітымнай уладай. Калі ж урад краіны сапраўды не мае ўплыву на кампанію, то нарвежцы могуць зрабіць інакш: увесці забарону на імпарт беларускіх калійных угнаенняў. Адпаведную прапанову НАУ ўжо накіравала Міністру гандлю, прамысловасці і рыбалоўства Нарвегіі.

Важна зразумець: грошы, якія марнуе Нарвегія на калійныя ўгнаенні, ідуць на рэпрэсіі супраць беларусаў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter