Усе навіны

Намётавы мітынг за свабоду на мяжы Беларусі

Архіў навін

Беларусы хочуць блакаваць мяжу паміж Польшчай і Беларуссю для грузавога транспарту: так яны заклікаюць ЕС хутчэй увесці эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Калі? Пачынаючы з 5 чэрвеня (субота)
Дзе? Польшча, пункт пропуску Баброўнікі-Бераставіца (магчыма, будць і іншыя краіны)
Гэта легальна? Так, акцыя ўзгодненая з мясцовымі ўладамі

Ужо ў гэту суботу, 5 чэрвеня, мы, дэмакратычныя сілы Беларусі і беларуская дыяспара Польшчы, прыедзем на польска-беларускую мяжу, каб заклікаць Еўрапейскі саюз хутчэй ўвесці рашучыя і эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Таксама мы будзем патрабаваць адкрыцця наземных межаў для грамадзян Беларусі нелегітымнай беларускай уладай.

Першыя тры дні на мяжы мы будзем праводзіць мітынгі і расказваць праезным пра сітуацыю ў Беларусі. Калі за гэты час не будуць прыняты абяцаныя Еўропай маштабныя санкцыі, то мы заблакуем дарогу да пункта пропуску Баброўнікі-Бераставіца.

— Мы не можам чакаць, калі рэжым Лукашэнкі зробіць чарговае злачынства — час пераходзіць да актыўных дзеянняў, — кажа кіраўнік НАУ Павел Латушка, адзін з ініцыятараў шматдзённай акцыі. — Санкцыі — адзін з інструментаў, каб вызваліць палітвязняў і арганізаваць новыя сумленныя выбары. Адразу пасля захопу самалёта з Раманам Пратасевічам многія сусветныя лідэры заявілі, што рэакцыя на злачынствы Лукашэнкі будзе хуткай і максімальна эфектыўнай. Мы падтрымліваем гэты падыход, аднак у нас ёсць асцярогі, што ЕС зноў не распачне рэальных крокаў па пакаранні рэжыму Лукашэнкі.

Каб дапамагчы Еўропе дзейнічаць хутка і рашуча, мы прыедзем на мяжу з Беларуссю. Таксама мы будзем патрабаваць ад рэжыму Лукашэнкі адкрыць наземныя памежныя пераходы для грамадзян Беларусі, — заявіў Павел Латушка.

Як можна паўдзельнічаць?

1) Прыехаць на намётавы мітынг і быць удзельнікам. Кантакт для сувязі: @rupar;
2) Дапамагаць з падрыхтоўкай да мерапрыемства, прыехаць на мітынг і дапамагаць з арганізацыяй на месцы. Кантакт для сувязі: @RAZAMWITHBELARUS;
3) Не ехаць на мітынг, але быць валанцёрам, які будзе дапамагаць з арганізацыяй. Кантакт для сувязі: @RAZAMWITHBELARUS.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter