Усе навіны

НАУ анансуе прававую канферэнцыю ў Нюрнбергу

Архіў навін

Аб злачынствах супраць чалавечнасці і прызнанні Аляксандра Лукашэнкі тэрарыстам


Каб паскорыць працу па прызнанні грамадзяніна Лукашэнкі тэрарыстам і прыцягненню да адказнасці вінаватых у катаваннях у рамках універсальнай юрысдыкцыі, НАУ арганізуе прававую канферэнцыю ў нямецкім Нюрнбергу-горадзе, які добра ведае, што такое міжнародны трыбунал над злачынцамі.

Яшчэ ў 2020 годзе дакладчык АБСЕ зрабіў заключэнне аб наяўнасці падстаў для стварэння міжнароднага трыбунала па злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці. Але дамагчыся яго правядзення можам толькі мы, беларусы, — заявіў Міхаіл Кірылюк, адказны па пытаннях юстыцыі ў НАУ.

У канферэнцыі прымуць удзел адвакаты, палітыкі, праваабаронцы і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі. Мерапрыемства будзе складацца з двух частак: дыскусіі адвакатаў з міжнародным вопытам і прэс-канферэнцыі. Разам мы зацвердзім план дзеянняў, які наблізіць правасуддзе над тэрарыстам і яго памагатымі.

Усе падрабязнасці аб прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу мы апублікуем пазней.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter