Усе навіны
Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі

Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі

Архіў навін

Расказваем падрабязнасці і адказваем на першыя пытанні


На днях НАУ распрацавала і прыняла Канцэпцыю рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Нагадаем, дакумент прадугледжвае вызваленне абвінавачаных і асуджаных па палітычных матывах, а таксама дапамогу пацярпелым. Гэтая тэма вельмі важная, таму НАУ распавядае пра яе падрабязней у пытаннях і адказах.

1) Не ранавата для такой ініцыятывы?

Не. Гэта рэакцыя на шматлікія запыты беларусаў у НАУ. Трэба выпусціць невінаватых з турмаў і СІЗА ў першыя хвіліны пасля перамогі, а для гэтага — выразна ўяўляць прававыя крокі, алгарытм дзеянняў. Чым хутчэй пачнецца рэабілітацыя, тым хутчэй рэпрэсаваныя вернуцца да нармальнага жыцця і атрымаюць дапамогу, а вінаватыя ў рэпрэсіях панясуць пакаранне. І чым дакладней мы будзем разумець размах самавольства, тым лепш зможам ацаніць неабходныя арганізацыйныя і фінансавыя рэсурсы.

2) Якія прававыя падставы для рэабілітацыі?

Над іх забеспячэннем ўжо працуюць юрысты і эканамісты НАУ. Мы не станем прыпадабняцца да рэжыму і маем намер прытрымлівацца правілаў. Канцэпцыя ляжа ў аснову новых нарматыўных актаў, якія і дазволяць правесці рэабілітацыю ў рамках прававога поля. Каб яны былі прыняты максімальна аператыўна, мы загадзя падрыхтуем праекты рэгламенту дзейнасці Камісіі і Фонду: механізмы, працэдуры, крытэрыі прыняцця рашэнняў. А асноўныя інструменты аднаўлення правоў ўжо ёсць у КК і КоАП.

3) Якім будзе парадак прызнання чалавека рэпрэсаваным?

Кожны, хто лічыць сябе ахвярай рэпрэсій, зможа звярнуцца ў Камісію, каб атрымаць такі статус і права на рэабілітацыю і дапамогу. У мэтах выключэння спекуляцый і злоўжыванняў для вызначэння відаў і памераў дапамогі і кампенсацыі Камісія прааналізуе інфармацыю, супаставіць факты і вынесе рашэнне. Мы працуем над тым, каб загадзя падрыхтаваць максімальна поўныя камплекты дакументаў. Гэта дазволіць Камісіі аператыўна прымаць рашэнні. Пры недастатковасці звестак, прадстаўленых заяўнікамі і ўжо наяўных у распараджэнні ініцыятыў і праваабаронцаў, Камісія зможа падключаць да працэсу створаныя ў Новай Беларусі органы аховы правапарадку.

Канцэпцыя рэабілітацыі і рашэнне аб зацвярджэнні канцэпцыі

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter