Усе навіны

Выканаўчы камітэт МВФ павінен пачуць галасы беларусаў замежжа

Актуальныя навіны

Як разгортваецца наша кампанія па МВФ і што трэба зрабіць зараз, каб перашкодзіць рэжыму Лукашэнкі атрымаць больш за $ 1 млрд ад фонду?


Раней мы паведамлялі аб пасяджэнні Выканаўчага савета МВФ, на якім разглядалася пытанне аб выпуску спецыяльных правоў запазычання (SDR) на суму $ 650 млрд. Па выніках пасяджэння дырэктар-распарадчык МВФ рыхтуе справаздачу і прапановы па іх размеркаванні сярод краін-удзельніц. Квота Беларусі ў гэтым размеркаванні — звыш $ 1 млрд.

На дадзены момант рашэнне аб выпуску SDR ужо прынятае. Па выніках пасяджэння дырэктар-распарадчык МВФ рыхтуе справаздачу з прапановай па іх размеркаванні. Гэта прапанова павінна прайсці зацвярджэнне Выканаўчым саветам перад тым, як будзе накіравана і разгледжана Саветам кіраўнікоў. Які і прыме канчатковае рашэнне аб размеркаванні і далейшым пералічэнні SDR. Але не будзем забягаць наперад.

На гэтую хвіліну Выканаўчы савет яшчэ не зацвердзіў прапанову для Савета кіраўнікоў. Аднак гэта адбудзецца ў бліжэйшы час.

А таму мы зноў просім усіх беларусаў, якія жывуць у іншых краінах, накіраваць звароты членам Выканаўчага савета МВФ, якія прадстаўляюць у ім вашы краіны:

Табліца з кантактамі |Спасылка на шаблон звароту

Нагадаем мэты нашай кампаніі:

  1. Дамагчыся, каб цяперашні кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр і міністр фінансаў Юрый Селівестраў былі прызнаныя нелегітымнымі прадстаўнікамі Беларусі ў МВФ;
  2. Не дапусціць пералічэння нелегітымнаму ўраду выдзеленай квоты SDR, каб захаваць гэтыя сродкі для новай Беларусі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter