Усе навіны

«Мая малiтва» Янкі Купалы ад удзельнікаў НАУ Арцёма Праскаловіча і Святланы Хілько

Архіў навін

Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч і кіраўнік рабочай групы НАУ па рэфармаванні ОУС Святлана Хілько далучыліся да акцыі #ВершыПерамогi. Нашы калегі прачыталі «Маю малiтву» Янкі Купалы, напісаную задоўга да Вялікай Айчыннай, але якая адлюстроўвае надзеі і спадзяванні беларускага народа як у тыя дні і ў час вайны, так і сёння.

Прысвечаная Дню Перамогі ініцыятыва НАУ #ВершыПерамогi працягваецца. Далучыцца да яе могуць усе жадаючыя. Чытайце вершы беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную і імкненне народа да вольнага жыцця, дзяліцеся імі ў сацыяльных сетках з хэштэгам акцыі. Рыхтуйцеся годна адзначыць 9 мая.

Нагадаем, што ў Дзень Перамогі беларусы выйдуць на вуліцы сваіх гарадоў ушанаваць памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай, аддаць належнае тым, хто змагаецца з сучасным фашызмам, і выказаць пратэст супраць вайны, якую дыктатура вядзе сёння супраць беларускага народу.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter