Усе навіны

Дзень і тыдзень беларускай культуры. Далучайцеся!

Архіў навін

НАУ далучаецца да міжнароднага тыдня беларускай культуры


Народнае Антыкрызіснае упраўленне падтрымлівае ініцыятыву Святланы Ціханоўскай і Беларускай Рады культуры аб правядзенні 7 ліпеня Міжнароднага дня беларускай культуры і Міжнароднага Тыдня беларускай культуры з 5 па 11 ліпеня.
7 ліпеня — дзень нараджэння Янкі Купалы, які гэтак жа, як і ўсе мы, верыў у свабодную і незалежную Беларусь. Імя Купалы і іншых беларусаў ўпісаны ў гісторыю сусветнай культуры. І мы ганарымся нашай багатай культурнай спадчынай і традыцыямі.

Доўгія гады рэжым спрабаваў зрабіць так, каб мы не ведалі сваіх каранёў і сваёй культуры, хацеў пазбавіць беларусаў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, скрасці ў беларускага народа павагу да гістарычных і культурных каштоўнасцяў. Але яму гэта не ўдалося.

Народнае Антыкрызіснае упраўленне не толькі далучаецца да Міжнароднага Тыдня беларускай культуры, але і заклікае да гэтага кожнага вольнага беларуса.

Ёсць дзесяткі спосабаў праявіць салідарнасьць і далучыцца да ініцыятывы. Вы можаце наведаць у сваім горадзе месцы, звязаныя з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, разам з аднадумцамі яшчэ раз перачытаць нашых класікаў, арганізаваць беларускі канцэрт ці выставу, пачаць культурны флэшмоб у сацыяльных сетках з тэгам #by_culture або схадзіць з сябрамі на традыцыйнае для беларусаў свята Купалле.

Хай галасы беларусаў чуюць ва ўсім свеце! Далучайцеся!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter