Усе навіны

Дапаможам касцёлу ў Будславе пасля пажару

Архіў навін

11 мая ў адной з галоўных каталіцкіх святыняў Беларусі, Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, адбылося ўзгаранне.


У ходзе пажару быў практычна цалкам знішчаны дах касцёла. Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай былі перанесены ў бяспечнае месца. У наш час абраз-легенда з'яўляецца агульнабеларуской святыняй, яркім пацвярджэннем чаго стала каранацыя абраза, якая адбылася 2 ліпеня 1998 г.

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай з'яўляецца адной з трох малых базілік, размешчаных у нашай краіне. Гэта не толькі духоўны цэнтр, але і унікальны помнік архітэктуры і гісторыі Беларусі.

Мы заклікаем ўсіх неабыякавых беларусаў адгукнуцца і не застацца ў баку ад збору сродкаў на аднаўленне помніка сакральнай архітэктуры, пабудаванага ў 18 стагоддзі.

Свае ахвяраванні вы можаце пералічыць на сайце суполкі.

Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района
р/с BY12BAPB30153404200100000000
в ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600 195 666

Дзякуй усім неабыякавым беларусам!

Обсудите эту новость в соц. сетях:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter