Усе навіны

НАУ: План у сферы юстыцыі

Планы НАУ

Лукашэнка страціў легітымнасць. Усе дзяржаўныя інстытуты, якія адказваюць за законнасць у краіне – судовая сістэма, МУС, КДБ, Пракуратура, Следчы камітэт, Міністэрства юстыцыі – не выконваюць свае функцыі і сталі інструментам рэпрэсій і ўтрымання ўлады. Парламент і Канстытуцыйны суд самаўхіліліся ад вырашэння палітычнага крызісу. Судовая і заканадаўчая галіны ўлады фактычна перайшлі ў падпарадкаванне выканаўчай уладзе.

Калі не змяніць сітуацыю, у Беларусі будзе сфармавана вайсковая дыктатура і наступіць поўная страта законнасці.

Што зробіць НАУ ў сферы юстыцыі, каб наблізіць пераходны перыяд


Акажа юрыдычную, інфармацыйную і арганізацыйную падтрымку:

• падачы заяў аб службовых злачынствах ва ўсе міжнародныя інстанцыі 

• фарміраванню спісаў асоб, падазраваных у здзяйсненні службовых злачынстваў, для крымінальнага і іншага пераследу ва ўсіх краінах свету ў розных юрысдыкцыях (судах, органах унутраных спраў, пракуратуры і г.д.);

• запуску судовых працэсаў па прынцыпе ўніверсальнай юрысдыкцыі, уключаючы перадачу інфармацыі передачу інфармацыі аб прымяненні катаванняў у Рэспубліцы Беларусь у міжнародныя арганізацыі;


• стварэнню міжнароднага механізму і заснаванню незаалежнага міжнароднага следчага органа па расследаванні злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі ў мэтах выканання рэкамендацый АБСЕ;
збору доказаў аб службовых злачынствах, фальсіфікацыях, катаваннях, здзейсненых прадстаўнікамі дзяржавы, пры дапамозе «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў» для фіксацыі як асоб, якія здзейснілі злачынства, такі і асоб, якія перашкаджаюць расследаванню (саўдзельнікаў злачынстваў);

Таксама НАУ мае намер інфармаваць грамадзян пра факты злачынстваў і правапарушэнняў, пра сістэмныя парушэнні закона органамі судовай улады і правапарадку, пра прававыя акты рэпрэсіўнага характару і іншыя абставіны, якія прывялі Беларусь да прававога дэфолту.

Прыярытэтныя кірункі падчас пераходнага перыяду, якія дазволяць аднавіць законнасць у Беларусі 


  1. Неадкладнае спыненне ўсіх палітычна матываваных крымінальных і адміністрацыйных спраў. 
  2. Неадкладнае вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных.
  3. Стварэнне механізму кампенсацый асобам, незаконна прыцягнутых да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. У якасці такога механізму НАУ прапануе выплаты з бюджэту з далейшым ускладаннем адказнасці на вінаватых.  
  4. Усебаковае і аб'ектыўнае расследаванне ўсіх правапарушэнняў і злачынстваў, здзейсненых прадстаўнікамі дзяржавы з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў.
  5. Адхіленне ад выканання службовых абавязкаў асоб, падазраваных у здзяйсненні (утойванні) службовых злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасці, фальсіфікацый.
  6. Адхіленне, звальненне і новы набор суддзяў судоў усіх узроўняў. Новы набор –  з юрыстаў, хто не запляміў сябе удзелам у здзяйсненні і ўтойванні злачынстваў.

Прынцыпы правасуддзя ў пераходны перыяд:





  1. Расследаванне парушэнняў правоў чалавека, вызначэнне меры адказнасці парушальнікаў, рэабілітацыя пацярпелых не можа быць даручана парушальнікам.
  2. Ніводны дзяржаўны орган не можа эфектыўна займацца рэфармаваннем. 
  3. Ніводны дзяржаўны орган, уцягнуты ў мінулым у сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і злоўжыванні ўладай, не павінен весці расследаванне па справах аб парушэннях правоў чалавека і злоўжываннях уладай да таго часу, пакуль ён не будзе рэфармаваны.
  4. Ніводны следчы ці пракурор, датычны да антыканстытуцыйных рэпрэсій, не можа весці расследаванне і падтрымліваць крымінальны пераслед у дачыненні да іншых асоб, падазраваных у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека і злоўжываннях уладай. 
Ніводны суддзя, які мае дачыненне да антыканстытуцыйных рэпрэсій, не можа ажыццяўляць перагляд спраў пацярпелых ад антыканстытуцыйных рэпрэсій ці выносіць прысуд у дачыненні да іншых асоб, якія падазраюцца ў парушэннях правоў чалавека або злоўжыванні ўладай.

⇲ спампаваць план pdf