Усе навіны

Яшчэ адзін крок да рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій

Архіў навін

Каманда Святланы Ціханоўскі прадставіла новы дакумент


У пачатку красавіка Народнае антыкрызіснае кіраванне зацвердзіла Канцэпцыю рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі. Прапанаваны НАУ падыход прадугледжвае аднаўленне парушаных правоў, рознабаковую дапамогу і кампенсацыі грамадзянам. Канцэпцыя ахоплівае ўсе формы палітычнага перасьледу і ўвесь перыяд існавання рэжыму Лукашэнкі.

Чарговым крокам па стварэнні прававой асновы для рэабілітацыі стаў падрыхтаваны камандай Святланы Ціханоўскі Акт аб вызваленні ад адказнасці і аднаўленні ў правах асоб, якія зазналі перасьлед з палітычных матываў. Дакумент дэталізуе рашэнне першачарговага пытання: вызвалення арыштаваных і тых, хто адбывае пакаранне «за палітыку».

Акт, палажэнні якога стасуюцца з Канцэпцыяй рэабілітацыі, прадугледжвае вызваленне ўсіх «палітычных», якія знаходзяцца пад вартай або ў зняволенні. На волю выйдуць усе, хто быў асуджаны або абвінавачаны па палітычных матывах пачынаючы з 8 траўня 2020 года. Акрамя таго, ужо адбылі арышт па «палітычным» артыкулах КаАП атрымаюць кампенсацыю, а звольненыя «за палітыку» будуць адноўлены на працы. Пры гэтым усе, хто выйдзе на волю, чакаючы перагляду сваёй справы, змогуць удзельнічаць у новых прэзідэнцкіх выбарах.

Акт уступіць у сілу пасля яго падпісання лідэрам Беларусі ў пераходны перыяд.

Для паскарэння працэсу будучай рэабілітацыі заклікаем усіх рэпрэсаваных ўжо цяпер збіраць доказы свайго пераследу па палітычных матывах. Справядлівасць будзе адноўлена.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter