Па просьбе НАУ выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін вывучыў прэзентацыю:
— Галоўнымі палітычнымі рызыкамі ЧС па хакеі ў Беларусі прызнаюцца пагроза адмовы ўраду Латвіі ад сумеснага правядзення, санкцыі ЕС, байкот турніру замежнымі краінамі і асацыяцыямі. Гэта азначае, што міжнародная кампанія па байкоце ЧС, арганізаваная BSSF, дасягнула мэты і заканамерна ўвянчалася поспехам, і яе вынікі не могуць ігнараваць нават у Мінску;
— Прадстаўлены дакумент паказвае, наколькі моцна рэжым Лукашэнкі і кіраўніцтва IIHF занепакоеныя замежнымі санкцыямі: у дакуменце прамым тэкстам пацвярджаецца, што ў Беларусі затрымліваюць, выключаюць з клубаў і адхіляюць ад трэніровак спартсменаў. Гаворыцца пра небяспеку для іміджу рэжыму масавых акцый пратэсту падчас чэмпіянату, відэа і фота заўзятараў, журналістаў і спартсменаў з вуліц Мінска. Аўтары дакумента таксама прызнаюць, што рэгулярныя адключэнні інтэрнэту пагражаюць трансляцыі турніру.
— У прэзентацыі адзначаецца, што меры па барацьбе з Covid-19 у Беларусі не адпавядаюць міжнародным стандартам, а статыстыка, якая публікуецца, сумніўная. Пры гэтым адзіны крок, на які гатовая пайсці Беларусь: абмеркаваць варыянт правядзення гульняў без гледачоў.
— Галоўная прычына, чаму ЧС да гэтага часу не перанеслі з Беларусі ў іншую краіну, — фінансавае пытанне: адмена турніру з-за байкоту камандамі не прадугледжвае кампенсацыі стратаў IIHF. Страхоўку могуць выплаціць, калі адмяніць чэмпіянат з-за кавіда або па меркаваннях бяспекі. Страты Беларусі з-за адмены ЧС таксама могуць быць істотнымі: штраф у памеры 1 млн франкаў IIHF і 3 млн еўра Латвіі. Акрамя таго, Беларусь ужо выдаткавала 800 тысяч рублёў на падрыхтоўку, а на мадэрнізацыю спарткомплексу «Мінск-Арэна» ўвогуле плануецца выдаткаваць 12 млн еўра.
— IIHF паспрабавала разыграць адкрытую палітычную карту ў пазіцыянаванні ЧС: турнір паспрабавалі прэзентаваць і як «фестываль прымірэння», і як «актыватар для пачатку адкрытага дыялогу з насельніцтвам у Беларусі», і як «актыватар для пачатку працэсу перагляду і магчымай змены Канстытуцыі Беларусі», што наўпрост супярэчыць заявам Фазеля, што «спорт па-за палітыкай». Пры гэтым ФХБ цынічна заяўляе, што «на нашых сяброў з IIHF, федэрацый хакея Латвіі і краін-удзельніц Чэмпіянату свету аказваецца беспрэцэдэнтны ціск з боку палітычных колаў. Такое грубае ўмяшанне супярэчыць базавым прынцыпам алімпізму».
Падводзячы вынік, можна заключыць, што і ў IIHF, і ў ФХБ не чакалі такога шквалу абурэння, і Фазель дапусціў тры ключавыя памылкі:
— пагадзіўся на перамовы з Лукашэнкам, які адкрыта выкарыстаў кіраўніка IIHF у карыслівых мэтах;
— IIHF спрабавала прапанаваць міратворчую пазіцыю для Лукашэнкі (маўляў, спорт аб’ядноўвае), але Лукашэнка зусім не здольны да дамоўленасцяў. Да таго ж, Алімпійская хартыя кажа, што спорт не павінен лезці ў палітыку;
— IIHF праводзіць расследаванне адносна кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава, а ўвечары кіраўнік Федэрацыі фатаграфуецца з Баскавым на «Мінск-Арэне» і трапляе пад шквал крытыкі як суайчыннікаў і СМІ, так і членаў выканкама IIHF.
Такія памылкі часцяком хаваюць кар’еры спартыўных функцыянераў. Лукашэнка — занадта таксічны актыў: любое судакрананне з ім аўтаматычна вядзе да краху кар’еры любога функцыянера. Што палітыка, што спартыўнага функцыянера, што бізнесмена.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter