Усе навіны

«Патрэбна рыхтаваць пяты пакет санкцый, калі сітуацыя не зменіцца»

Архіў навін

Кіраўнік НАУ Павел Латушка — у эфіры «Дождя» і «Эхо Москвы»



«Дождж» («Дождь»)


"Эхо Москвы"

  • Сектаральныя санкцыі — гэта першае падобнае вырашэнне з боку Еўразвяза, калі ўводзяцца гэтак маштабныя санкцыі ў дачыненні да рэжыму.

  • Сектаральныя санкцыі трэба разглядаць у комплексе з уведзенымі раней санкцыйнымі пакетамі. У чацвёрты пакет санкцый увайшлі 8 прадпрыемстваў. Індывідуальныя санкцыі кранулі і «кашалькі» Лукашэнкі, а гэта азначае таксама санкцыі і на ўсе іх прадпрыемствы. У комплексе з санкцыямі ЗША, Вялікабрытаніі і Канады гэта дасць магутны эфект.

  • Спрацоўвае эфект санкцый другога ўзроўня. Імідж Беларусі гэтак падарваны Лукашэнкам, што бізнес не будзе інвеставаць у Беларусь, а ўнутраны бізнес не будзе рэінвеставаць.

  • Патрэбна рыхтаваць пяты пакет санкцый, калі дыктатар не пачне змены у вобласці правоў чалавека і свабод грамадзянаў, а таксама калі не арганізуе новыя дэмакратычныя выбары.

  • Прычын пераводу пад хатні арышт Пратасевіча і Сапегі некалькі. Расія пэўна вяла перамовы пра вызваленне сваёй грамадзянкі па дыпканалах. Таксама гэта і спроба гандлю закладнікамі з-за ўведзеных санкцый. Нам важны лёс кожнага чалавека, але купляцца на гэта нельга, бо мы неаднаразова праз гэта праходзілі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter