Усе навіны

Спынім «шалёны прынтар» парламента

Архіў навін

НАУ заклікае работнікаў Адміністрацыі прэзідэнта, Дзяржсакратарыята Савета бяспекі і суддзяў Канстытуцыйнага суда заблакаваць падпісанне рэпрэсіўных законапраектаў


Беларускі парламент падчас вясновай сесіі разгледзеў і прыняў цэлы шэраг рэпрэсіўных законапраектаў. Дэпутаты, сярод іншага, вырашылі даць сілавікам права на прымяненне зброі супраць мірных грамадзян паводле свайго меркавання, пашырыць паняцце «экстрэмізм» і ўвесці дадатковыя абмежаванні ў дачыненні да масавых мерапрыемстваў, а таксама работы незалежнай прэсы і адвакатаў.

Усе гэтыя законапраекты носяць антынародны і антыканстытуцыйны характар. Ад накіравання на подпіс нелегітымнаму прэзідэнту цяпер іх аддзяляе толькі адабрэнне работнікаў Адміністрацыі прэзідэнта, Дзяржсакратарыята Савета бяспекі і суддзяў Канстытуцыйнага суда.

Удзельнік каманды юстыцыі НАУ Арцём Праскаловіч растлумачыў сутнасць новых законапраектаў і звярнуўся да чыноўнікаў з заклікам не рабіць службовае злачынства і блакаваць падпісанне чарговых рэпрэсіўных нарматыўных актаў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter