Усе навіны

Рэакцыя сусветнай супольнасці на міжнародны тэрарызм Лукашэнкі


Еўрапейскі саюз патрабуе неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі. Тым самым ЕС кажа рэжыму Лукашэнкі аб неабходнасці вызвалення ўсіх без выключэння палітычных зняволеных, усіх рэпрэсаваных, спынення гвалту і правядзення новых свабодных выбараў. Толькі гэта сапраўды дапаможа спыніць тэрарыстычны рэжым. Гэта разумеюць і сусветныя лідэры.

Напрыклад, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў вызваліць Рамана Пратасевіча і сотні іншых палітычных зняволеных у Беларусі. Таксама ён заявіў, што ЗША працягнуць падтрымліваць беларусаў у барацьбе за свабоду і дэмакратыю.

ЕС лічыць неабходным правесці расследаванне выкарыстання ВПС Беларусі для прымусовай пасадкі грамадзянскага самалёта Ryanair, што ў сусветнай практыцы з’яўляецца абуральным прыкладам пагрозы жыццю і здароўю грамадзян 12 краін свету.

ЕС прыняў палітычнае рашэнне, якое будзе аформлена ў бліжэйшы час юрыдычна, аб значным пашырэнні спісу асобаў, вінаватых у рэпрэсіях, а таксама адказных за дадзены інцыдэнт. Таксама дадаткова пачнуць дзейнічаць меры эканамічных санкцый.

ЕС заклікае забараніць авіякампаніям Беларусі палёты ў Еўрасаюз, усе прыгранічныя краіны-члены ЕС спыняюць авіязносіны з Беларуссю, самалёты больш за 10 перавозчыкаў ўжо не лётаюць над Беларуссю: хтосьці з афіцыйным паведамленнем пра гэта, хтосьці пакуль без. Відавочна, што такіх навін будзе ўсё больш. Мы павінны патрабаваць ад рэжыму неадкладнага адкрыцця наземных межаў, якія сам рэжым закрыў — нібыта ў мэтах абароны ад COVID-19.

На міжнародны тэрор рэагуюць не толькі палітыкі і авіякампаніі, але і рынак. Кошт дзяржаблігацый Беларусі абрынуўся да ўзроўню жніўня 2020 года. І гэта толькі пачатак.

Народнае антыкрызіснае упраўленне заклікае сусветную супольнасць да жорсткіх і хуткіх дзеянняў супраць тэрарыстычнага рэжыму.

Але важна разумець, што вызваленне Рамана, Сафіі, усіх палітзняволеных і спыненне ўсіх рэпрэсій — у нашых руках. На нашым баку сусветныя лідары, грамадскія дзеячы, нас падтрымлівае сусветная прэса: CNN, BBC, Reuters, The Guardian, Financial Times, The Times, El Mundo, The New York Times і іншыя. Нам неабходна рыхтавацца да новай актыўнай фазы пратэсту.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter