Усе навіны

$1 млрд Лукашэнке для ўтрымання ўлады ў Беларусі. Павел Латушка да міністраў замежных спраў

Архіў навін

«Заклікаю кожнага міністра замежных спраў падняць перад прадстаўнікамі вашых краін у Савеце кіраўнікоў МВФ прынцыповае пытанне аб блакаванні для незаконнага рэжыму Лукашэнкі доступу да рахунку Беларусі ў МВФ»

Кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў са зваротам да міністраў замежных спраў краін, якія публічна не прызналі Лукашэнку і яго ўрад легітымнымі.

— Некалькі дзясяткаў краін не прызналі вынікі выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Яны не прызналі Лукашэнка і яго ўрад, і не раз публічна заяўлялі пра гэта. Многія адкрыта назвалі Лукашэнку тэрарыстам пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair. Амаль усе далучыліся да санкцый супраць яго рэжыму.

Хачу задаць адно простае пытанне міністрам замежных спраў кожнай з гэтых краін:
Як афіцыйна не прызнаны на палітычным узроўні ўрад Лукашэнка можа прэтэндаваць на атрыманне мільярда даляраў ад Міжнароднага валютнага фонду?

Мільярда, які будзе выкарыстаны на сілавое ўтрыманне ўлады, утрыманне сілавікоў і турмаў, на куплю зброі, на катаванні і забойствы. А не на пераадоленне наступстваў рэцэсіі 2020 года і падтрыманне беларускай эканомікі.

Я заклікаю вас заняць цвёрдую і адназначную пазіцыю, якая будзе на 100% супадаць з палітычным рашэннем аб непрызнанні рэжыму Лукашэнкі і будзе рэтрансляваная на рашэнне МВФ.

Заблакуйце доступ да мільярда для тэрарыста і дыктатара і захавайце гэтыя грошы для Новай Беларусі. Вось чаго сёння чакаюць беларусы, чыю барацьбу за свабоду вы падтрымліваеце.

Час дзейнічаць разам і спыніць фінансаванне дыктатуры і тэрору ў Беларусі раз і назаўжды.

Разам са зваротам НАУ накіравала міністрам лісты, дзе мы падрабязна выклалі нашу пазіцыю.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter