Усе навіны

Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі

Архіў навін

Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі: далучайцеся да нашай агульнай місіі


Вызваленне асуджаных і абвінавачаных па палітычных матывах з турмаў і СІЗА — наша прыярытэтная задача пасля падзення дыктатуры. Дапамога астатнім пацярпелым ад злачынных дзеянняў рэжыму за імкненне да свабоды і выказванне свайго меркавання — доўг беларускага народу.

У пачатку красавіка НАУ зацвердзіла Канцэпцыю рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі. Яна можа паслужыць базай для новых нарматыўных актаў, на аснове якіх у нашай краіне будуць адноўлены справядлівасць і законнасць пасля сыходу Лукашэнкі.

Мы ўжо прапрацоўваем юрыдычныя механізмы для ўвасаблення палажэнняў Канцэпцыі ў жыццё, займаемся стварэннем рэгламентаў для Нацыянальнай камісіі па рэабілітацыі і Фонду дапамогі рэпрэсаваным. У бліжэйшай будучыні мы таксама пачнем распрацоўку онлайн-платформы для збору і сістэматызацыі дадзеных пра ахвяры дыктатуры.

За 27 гадоў дзеючая ўлада рэпрэсавала ў той ці іншай форме сотні тысяч беларусаў. Мы ў поўнай меры ўсведамляем каласальныя маштабы маючай адбыцца работы па іх рэабілітацыі і заклікаем неабыякавых грамадзян дапамагчы нам паскорыць падрыхтоўку да гэтага працэсу. Шырокі водгук на нашу ініцыятыву ў грамадстве толькі дадае ўпэўненасці, што займацца ёй трэба ўжо сёння.

Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі ці напрацоўкі, якія могуць спатрэбіцца ў развіцці Канцэпцыі, мы з радасцю іх разгледзім. Калі вы лічыце, што вашы навыкі і вопыт будуць карысныя ў нашай працы па рэабілітацыі на любым яе этапе, мы будзем удзячныя за ваш удзел.

Чакаем вашых лістоў на электронную пошту

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter