Усе навіны

14 мая пачнецца адкрыты суд па «Справе студэнтаў»

Архіў навін

Прыходзьце падтрымаць невінаватых беларусаў


14 мая ў 10:30 раніцы ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска (вул. Сямашкі, 33) пачнецца судовы працэс па «Справе студэнтаў». Паводле яе нелегітымная ўлада абвінавачвае адразу 12 чалавек за каардынацыю студэнцкіх маршаў. Больш за паўгода актывісты — Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнер, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Анастасія Булыбенка, Вольга Філатчанкава, Алана Гебрэмарыям, Таццяна Якельчык — знаходзяцца за кратамі.

Як дапамагчы? Сіла ў салідарнасці

  • Прыходзьце на пасяджэнне. Працэс адкрыты, так што на яго можа прыйсці кожны — вазьміце толькі пашпарт і маску. Лепш прыходзіць мінімум за паўгадзіны. Калі не трапіце ў будынак суда, быць нават побач з ім — гэта ўжо падтрымка.

  • Напішыце ліст палітвязням або дапамажыце руху студэнтаў грашыма.

  • Сачыце за працэсам самі і расказвайце пра яго ўсім вакол — рэжым не любіць розгаласу.

Абвінавачаныя па «Справе студэнтаў», як і іншыя незаконна асуджаныя беларусы, павінны быць на свабодзе!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter