Усе навіны

Мы адправілі Адкрыты ліст супрацоўнікаў дзяржаўнага кіравання ў дзяржструктуры

Архіў навін

Супольнасць *Сумленныя людзі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне зрабілі фінальны крок кампаніі Адкрытага ліста.

Ліст, а таксама афіцыйны зварот з патрабаваннем прыняць меры па пераадоленні грамадска-палітычнага крызісу адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Генеральную пракуратуру, Вярхоўны і Канстытуцыйны суд і Урад. Яшчэ раз падкрэслім, што асабістыя дадзеныя людзей, якія падпісалі ліст, НЕ БЫЛІ перададзеныя.

Дзяржаўныя служачыя таксама на баку народа, яны не падтрымліваюць гвалт і нелегітымную ўладу. І мы працягваем фармаваць супольнасць сумленных дзяржаўных служачых: як былых, так і цяперашніх.

Даведайцеся больш і падключыцеся пасля верыфікацыі праз чат-бот

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter