Усе навіны

Беларусы павінны зрабіць усвядомлены выбар

Архіў навін

Каардынатарка НАУ і лідарка супольнасці *Сумленныя людзі Алена Жываглод пра важнасць актыўнага ўдзелу ў кампаніі па Канстытуцыі


Галоўнае з прамога эфіру на Malanka Live:

  • Байкот і няўдзел у рэферэндуме па Канстытуцыі - гэта рэжым «маўклівай згоды». Нават калі Лукашэнка прапануе на рэферэндуме выбар без выбару, наша стратэгія — гэта супрацьдзеянне. Мы павінны выкарыстаць гэты шанец. Важны момант: рэферэндум не абвешчаны, і выразнага пакрокавага плана процідзеяння пакуль няма. Але важна ўключацца ў кампанію па Канстытуцыі ўжо цяпер.

  • Зараз ідзе абмеркаванне рэферэндуму. І гэта вельмі важны этап для грамадзянскай супольнасці. Галасаванне — гэта ўжо фінальная кропка. Да гэтага павінна адбывацца тое ж самае, што было да выбараў-2020: бурнае абмеркаванне, дэбаты. Беларусы павінны зрабіць усвядомлены выбар, таму не ўключацца ў тэму Канстытуцыі проста нельга. Мы разумеем, што Лукашэнка хоча зрабіць з Беларуссю. А чаго хочуць беларусы? Каб зрабіць усвядомлены выбар, важна ўдзельнічаць, важна апускацца ў тэму, абмяркоўваць і дыскутаваць. Байкот — гэта якраз тое, што трэба рэжыму: каб мы не ўдзельнічалі ў электаральных кампаніях.

  • «Зубр», супольнасць *Сумленныя людзі, «Голас» — гэта тыя платформы і грамадзянскія ініцыятывы, якія ўжо ўцягнутыя ў будучую выбарчую кампанію. Дэмакратычныя сілы яшчэ сфарміруюць прапанову і план, як процідзейнічаць рэферэндуму Лукашэнкі. Але ўжо ёсць выразная пазіцыя, што ніякага байкоту ня можа быць. Трэба рыхтавацца і ўдзельнічаць. Нельга стварыць нават адчуванні, што мы легітымізуем рэжым і згаджаемся з яго сцэнаром.

  • Рэжым на мяжы дэфолту, палітычнай ізаляцыі. Так, мы яшчэ не перамаглі. І так, маштаб рэпрэсій палохае. Але рэжым не становіцца мацней. Дыктатар жудасна баіцца будучага рэферэндуму: ён памятае мінулае лета. І мы памятаем. Мы павінны ўдарыць па рэжыму яшчэ мацней, чым у мінулым годзе. Ад другога такога ўдару ён ня зможа акрыяць.

Поўнае інтэрв'ю на Malanka Live. Аб падрыхтоўцы да рэферэндуму па Канстытуцыі, магчымасцях для назірання і ўроках 2020 года.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter