Усе навіны

Сектаральныя санкцыі ЕЗ

Архіў навін

Сектаральныя санкцыі ЕЗ — бескампрамісны крок з’яднанай Еўропы ў падтрымку бескампрамісных беларусаў


320 дзён беларусы працягваюць змагацца за свае правы, волю і будучыню. Гэта доўгі шлях, якім мы ідзем разам — і мы дойдзем да перамогі.

Бескампраміснасць беларусаў падштурхоўвае свет да такіх жа бескампрамісных і рашучых крокаў. Сектаральныя санкцыі Еўрапейскага Звязу — гэта менавіта такі крок. Упершыню ў гісторыі Еўропа ўводзіць гэтак магутныя меры супраць дыктатарскага рэжыму. Сектаральныя санкцыі крануць нафтавую, калійную, тытунёвую і фінансавую сферы, а таксама тэхналогій сачэння і кантролю, тэхналогій падвойнага прызначэння для вайсковага выкарыстання.

Беларусы дамогуцца выканання сваіх патрабаванняў! Усё залежыць ад нас.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter