Усе навіны

«Разбуральнік легенд беларускай прамысловасці» – новая відэарубрыка НАУ аб флагманскіх прадпрыемствах Беларусі

Архіў навін

Першы выпуск мы прысвяцілі легендзе беларускага трактарабудавання — Менскаму трактарнаму заводу


У кожным выпуску мы будзем параўноўваць легендарныя флагманы Беларусі з аналагічнымі прадпрыемствамі свету.

Вядзе рубрыку Міхаіл Кірылюк, кіраўнік каманды юстыцыі НАУ, антыкрызісны кіраўнік з 5-гадовым стажам.

Наш падыход просты:


Мы даем кароткі параўнальны аналіз на простых і зразумелых лічбах з адкрытых крыніц. А вы робіце высновы і дзяліцеся імі ў каментарах.
У першым выпуску мы параўнаем 2 вядучых сусветных вытворцы с / г тэхнікі - МТЗ і карпарацыю AGCO — і іх вынікі за 2020 год.

Крытэрыі параўнання:


  • колькасць супрацоўнікаў;
  • аб’ём продажу;
  • кошт вырабленай прадукцыі ў разліку на 1 работніка;
  • чысты прыбытак;
  • прыбытак у разліку на 1 работніка.

А ў канцы выпуску мы раскажам, колькі мог бы зарабіць МТЗ пры супастаўнай норме прыбытковасці. Спойлер: у 10 разоў (!) больш, чым ён зарабіў.
Прыемнага прагляду — і чакаем вас у каментарах!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter