Усе навіны

«Народная Канстытуцыя»: усе вашыя прапановы і пытанні – у адной табліцы

Архіў навін

Ключавы прынцып «Народнай Канстытуцыі» — поўная празрыстасць. Пакуль нелегітымная ўлада рыхтуе сваю версію Асноўнага Закона фактычна за нашымі спінамі, у рамках гэтай кампаніі ўсе вашыя прапановы і пытанні не проста ўлічваюцца — гэта адбываецца публічна.

Кожны тыдзень распрацоўнікі праекта Канстытуцыі Новай Беларусі з Грамадскай канстытуцыйнай камісіі (ГКК) дадаюць усе водгукі пра дакумент, пакінутыя на пералічаных ніжэй пляцоўках, у гэтую табліцу. У ёй таксама адзначаюцца статус разгляду прапановы і вырашэння па ім з абгрунтаваннем ГКК сваёй пазіцыі.

Звярніце ўвагу:
-у табліцы — 12 укладак, прысвечаных розным падзелам праекта Канстытуцыі Новай Беларусі;
-статус «На абмеркаванні» азначае, што ГКК яшчэ не разгледзела водгук ці не вынесла па ім вырашэнне, «Не прынята» — адмоўнае вырашэнне, «Прынята» — што прапанова будзе ўлічана, а «Тлумачэнне» — што водгук не ўтрымвае ў сабе пэўнай прапановы. Калі вашая прапанова не будзе прынята і вы палічыце абгрунтаванне недастатковым, то зможаце падаць апеляцыю з дапамогай гэтай формы.

Табліца будзе абнаўляцца ў гэтыя дні:
  • 3 жніўня
  • 10 жніўня
  • 17 жніўня
  • 27 жніўня

Сваю прапанову ці пытанні пра праект Канстытуцыі Новай Беларусі вы можаце пакінуць:

Дэталёвы алгарытм збору і апрацоўкі зваротнай сувязі ад грамадзянаў у рамках кампаніі «Народная Канстытуцыя» можна вывучыць па гэтай спасылцы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter