Усе навіны

Святлана Хілько сустрэлася з лідэрам паліцэйскай рэформы Грузіі

Архіў навін

Святлана Хілько, адказная ў НАУ за рэформу органаў унутраных спраў, сустрэлася з Хаціяй Дэканаідзэ, лідэрам паліцэйскай рэформы Грузіі

Хація Дэканаідзэ — пра рэформу ў Грузіі:


• рэформа ў Грузіі не была імклівай — гэта міф. Яна была паступовай і спланаванай;
• рэформа паліцыі немагчымая без рэформаў правасуддзя і ўсёй сістэмы. Рэформа не пачынаецца з законаў: каманда і палітычная воля важнейшыя за ўсё;
• ДАІ — адзіная служба ў Грузіі, дзе звольнілі ўсіх: з-за карупцыі;
• ЗША мацна дапамаглі арганізаваць паліцэйскую акадэмію і ўсе праграмы: і фінансава, і трэніроўкамі, навучаннем, сімулятарамі, інструктарамі;
• новыя празрыстыя будынкі паліцыі па ўсёй краіне і больш адкрытая праца з грамадзянамі дапамаглі вярнуць давер з боку людзей.

Што Хація думае пра сітуацыю ў Беларусі:


• у Беларусі вельмі моцная грамадзянская супольнасць, у Грузіі такога не было. Людзі — вялікія малайцы, бяруць усё ў свае рукі;
• не верце прапагандзе, што ўсе заціхае і здзімаецца. Гэта хлусня!
• веру і захапляюся ўсімі беларусамі. Не сумняваюся ў вашай перамозе. Асабліва падтрымліваю кожную жанчыну Беларусі, вы проста сіла і моц гэтага пратэсту, я ведаю, як вам нялёгка. Жыццё — гэта барацьба за лепшае, за сваю свабоду, інакш у ім няма сэнсу.

Пра што дамовіліся Святлана Хілько і Хація Дэканаідзэ:


• Хація вывучыць праграму рэформы і дасць зваротную сувязь;
• лідэр паліцэйскай рэформы Грузіі хоча прыехаць у Мінск і дапамагчы з рэалізацыяй рэформы ў Беларусі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter