Усе навіны

Змушэнне да пасадкі борта Ryanair з Раманам Пратасевічам — акт тэрарызму


Самалёт з Раманам Пратасевічам прымусілі сесці ў Менску — гэта акт дзяржаўнага тэрарызму


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне далучаецца да заявы лідара дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай у дачыненні да інцыдэнту, што адбыўся, і патрабуе неадкладнага вызвалення беларускага журналіста Рамана Пратасевіча.

Мы настойваем на неадкладным увядзенні чацвёртага пакета санкцый у дачыненні да нелегітымных уладаў Беларусі. Таксама мы настойваем на больш хуткай падрыхтоўцы і прыняцці пятага пакета санкцый у сувязі з нарастаючымі рэпрэсіямі ў Беларусі.

Мы вядзем актыўныя кансультацыі з МЗС-амі краін Еўрапейскага саюза, а таксама з Арганізацыяй міжнароднай грамадзянскай авіяцыі ICAO, Еўрапейскай арганізацыяй міжнародных авіяперавозчыкаў EATA. Мы лічым важным спыніць міжнародныя авіязносіны над тэрыторыяй Беларусі на час расследавання. Часова забараніць магчымасць пралёта ўрадавых і ваенных самалётаў Беларусі над тэрыторыяй еўрапейскіх краін.

Таксама мы заклікаем еўрапейскія краіны, ЗША і іншых міжнародных партнёраў паскорыць прызнанне Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter