Усе навіны

Павел Латушка звярнуўся да цяперашняга кіраўніка Нацбанка Паўла Калаура

Архіў навін

«Гэты зварот адрасаваны Паўлу Калауру — чалавеку, якога я ведаю досыць даўно. Ведаю як прафесіянала, чые здольнасці маглі б адпавядаць пасадзе часткі Нацбанка. Калі б не некалькі „але“…»


Ключавыя тэзы звароту кіраўніка НАУ: 

— Пра незаконнасць знаходжання Калаура / Калавура на цяперашняй пасадзе.
«Пачынаючы з 2019 года, Павел Уладзіміравіч, вы займаеце гэтую пасаду пазапраўна. Вы выдатна ведаеце, што знаходзіцеся на пасту ў парушэнне Банкоўскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь».

— Пра рэальны узровень інфляцыі ў краіне.
«Нацбанк дае няпэўную інфармацыю пра інфляцыю, якая нават па фіктыўных адзнаках складае больш за 9%. Ужо немагчыма хаваць, што яна вышэйшая за стаўку рэфінансавання — але ў рэальнасці яна вышэй у паўтары разы. Амаль 15% — рэальны ровень інфляцыі ў краіне».

— Пра аб'ём дэпазітаў у беларускіх банках.
«Фальсіфікуюцца дадзеныя і па аб'ёмах дэпазітаў у банках, каб стварыць малюнак іх ліквіднасці. На справе ж агульны аб'ём дэпазітаў фізасоб амаль у 2 разы ніжэй, чым паказана ў справаздачах галоўнага банка краіны».

— Пра рэальны памер ЗВР.
«Нам распавядаюць легенды пра павелічэнне золатавалютных рэзерваў, называючы лічбу ў 7,7 мільярдаў даляраў ЗША. Але праўда ў тым, што рэальны памер ЗВР на сёння апусціўся да адзнакі ў 6 мільярдаў даляраў. Мінімуму, пастаўленага Міжнародным валютным фондам для Беларусі».

— Пра прычыны запісу звароту.
«У рамках праекта „Дыялог з народам“ больш за ўсё зваротаў мы атрымалі ад службоўцаў з Нацыянальнага банка. Гэта балюча чуць, але вам больш не давяраюць нават вашы калегі. Менавіта так і з'явіўся гэты зварот».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter