Усе навіны

Як змагацца з рэжымам у інтэрнэце?

Архіў навін

Памятка для анлайн-гігіены


Нягледзячы на ​​іранічнае стаўленне, роля «канапавых войскаў» у барацьбе з людзьмі, якія захапілі ўладу ў краіне, велізарная. У гэтым допісе мы сабралі галоўныя парады, якія дапамогуць супрацьстаяць рэжыму ў інтэрнэце.

1. Інфармацыйная гігіена

Для пачатку — падпішыцеся на старонкі незалежных медыя. Такім чынам вы не толькі заўсёды будзеце ў курсе апошніх навін, але і дапаможаце СМІ даносіць іх да навакольных — для гэтага раскажыце пра гэтыя крыніцы родным і блізкім, асабліва старшага пакалення. На каго трэба падпісацца:

TUT.BY
Onliner.by
• «Наша Ніва»
• «Радыё Свабода»
• «Белсат»
• «Еўрарадыё»
• вашы рэгіянальныя медыя
• раённыя каналы і чаты (спіс можна знайсці тут)
• і іншыя незалежныя медыя і каналы

2. Арганізаваныя дзеянні

Разам мы мацней. Уважліва сачыце за актыўнасцямі і ініцыятывамі. Гэта могуць быць як петыцыі, звароты, галасаванні на платформе «Голас», так і, напрыклад, масавыя блакавання ботаў у сацсетках.

Калі бачыце ў каментарах ў сацсетках паведамленні ад ботаў, — скардзіцеся на іх. Тут ёсць інструкцыя, як распазнаць такія каментары, а тут — як на іх паскардзіцца ў Instagram. Гэта дапаможа рэальным меркаванням людзей не згубіцца.

Падпісвайцеся на нашых партнёраў — супольнасць «Стоп прапаганда». Яны дапамагаюць змагацца за свабоду ў інтэрнэце больш эфектыўна.

3. Выкрыццё прапаганды

Не саромейцеся выкрываць прапаганду і фэйкі ў сацсетках — калі бачыце адкрытую хлусню, пішыце пра гэта. Але ні ў якім разе не пачынайце спрэчкі (ботаў ўсё роўна не пераканаць, у іх абавязкі не ўваходзіць думаць) і ўжо дакладна не пераходзьце на асобы — за абразу ў інтэрнэце можна панесці рэальную адказнасць. Калі вас будуць правакаваць і выводзіць з сябе, ігнаруйце.

Выказвайце сваё меркаванне. Не саромейцеся і не бойцеся пісаць каментары. Кожнае ваша выказванне дае сігнал аднадумцам, што вас шмат. Падтрымлівайце іншых людзей, якія пішуць каментары. Паставіць «мне падабаецца» — просты, але эфектыўны спосаб падтрымаць чалавека. Лайкі яшчэ і павышаюць бачнасць каментароў і допісаў у сацсетках.

Дзяліцеся важнай інфармацыяй са сваімі сябрамі. Калі вы ўбачылі важны або цікавы допіс, то раім падзяліцца ім са сваімі сябрамі (напэўна ў вас ёсць чаты з калегамі, знаёмымі ці сваякамі). Гэта важны механізм для распаўсюду інфармацыі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter