Усе навіны

Мы працягваем народныя санкцыі, каб перамагчы!

Актуальныя навіны

Разам з санкцыямі ЗША і ЕС ўсім нам неабходна ўвесці свае — бестэрміновыя народныя санкцыі


Перад ад’ездам на намётавы мітынг на польска-беларускай мяжы Павел Латушка і Лена Жываглод звярнуліся да беларусаў з заклікам актыўна далучацца да народных санкцый.

«Спытайце сябе — ці прывыклі вы да жахаў, якія творыць рэжым Лукашэнкі? Ці прывыклі да жыцця ў краіне, дзе правы чалавека перасталі існаваць?».

Калі ваш адказ «не» — зрабіце народныя санкцыі сваёй новай пастаяннай звычкай да нашай агульнай перамогі:

1) Пастаянна здымаем грошы з банкаўскіх карт і максімальна адмаўляемся ад безнаяўных разлікаў.

2) Не здзяйсняем лішніх, асабліва дарагіх, пакупак, каб адрэзаць рэжыму паступленні ад ПДВ.

3) Актыўна купляем валюту, а ў рублях трымаем толькі неабходны для жыцця мінімум.

4) Забіраем ўсе ўклады з банкаў. Доля безадзыўных укладаў у асноўных дзяржбанках — усяго 35−40%. Але нават іх можна адклікаць.

5) Уводзім народныя санкцыі на паліва — скарачаем спажыванне бензіну і дызелю да мінімуму і ўдзельнічаем у акцыі «Пешы панядзелак».

«Мы не можам пагадзіцца з тым, што ўжо нарабіў і робіць з намі і нашай краінай рэжым Лукашэнкі. Але мы можам пазбавіць яго магчымасці працягваць. Галоўнае — дзейнічаць. Дзейнічаць кожны дзень!»

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter