Усе навіны

Як не стаць саўдзельнікам «бескантактавага гвалту» над беларусамі?

Архіў навін

Сёння многія беларусы знайшлі ў сваіх паштовых скрынях незвычайныя банкаўскія лістоўкі. Пра гэта паведамілі «Белсат», «Баста!» і іншыя медыя.

Лістоўкі расказаліі пра «новыя банкаўскія карткі» «Белінвестбанка» і «Белаграпрамбанка» — карткі «АМАП+» і «ГУБАЗ і Ко» з унікальнай функцыяй «бескантактавага гвалту». Аўтары ўлётак адзначаюць: на гэтых картах — кроў мірных беларусаў, якіх сілавікі збіваюць, катуюць і гвалцяць за наш кошт.

Мы ўважліва вывучылі змест улётак і пацвярджаем асноўныя тэзісы іх аўтараў:

  • абслугоўваючыся ў гэтых банках, мы сапраўды становімся мімавольнымі саўдзельнікамі злачынстваў сілавікоў;

  • захоўваючы ў іх грошы на дэпазітах або рахунках, мы дазваляем банкам выкарыстоўваць іх для выдачы сілавікам заробкаў, прэмій і льготных крэдытаў, а таксама для крэдытавання арганізацый, якія пастаўляюць сілавікам зброю, экіпіроўку, спецсродкі і абсталяванне.

Раней мы ўжо распавядалі пра тры банкі, якія абслугоўваюць сілавікоў — гэта «Белінвестбанк», «Белаграпрамбанк» і «Беларусбанк». Сёння мы хочам яшчэ раз заклікаць кожнага, хто не хоча, каб за яго кошт здзяйснялі злачынствы супраць чалавечнасці — байкатуйце гэтыя банкі з дапамогай акцыі «Банкамат-абменнік-банк».

У нашых сілах максімальна пазбавіць злачынны рэжым грошай. Чым больш крэатыўных беларусаў далучыцца да нашай агульнай кампаніі, тым хутчэй мы гэта зробім.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter