Усе навіны

Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі | Блок 2

Архіў навін

Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі: павага замест катаванняў, абарона замест застрашвання, паўнамоцтвы на месцах замест разнарадак зверху


Прадстаўляем другі блок праекта рэформы ОУС Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. У ім мы разбіраем, хіба, галоўныя праблемы сучаснай беларускай міліцыі. Гэта катаванні ў дачыненні да грамадзян, а таксама мілітарызаванасць і цэнтралізаванасьць сілавых структур. Каб вывесці ахову правапарадку ў нашай краіне на прынцыпова новы якасны ўзровень, нам з вамі трэба зрабіць так, каб усё пералічанае засталося ў гісторыі.

У жніўні мінулага года ўся Беларусь даведалася пра кашмары, якія дзеюцца ў засценках турмаў і аддзяленнях міліцыі. На свае вочы ўбачыла тое, што не мусіць адбывацца ні ў адной цывілізаванай дзяржаве. Наш праект рэформы прадугледжвае цэлы комплекс мер, якія дазволяць раз і назаўсёды пазбавіць народ ад катаванняў з боку супрацоўнікаў ОУС як з’явы.

Яшчэ адна прычына новага расколу паміж беларускім грамадствам і міліцыяй — залішняя мілітарызаванасць апошняй. У сваім цяперашнім выглядзе яна выклікае страх, а не давер і павагу, жаданне хутчэй перайсці на процілеглы бок дарогі, а не супрацоўнічаць. Тады як менавіта партнёрства грамадзян і праваахоўнікаў — аснова нашага спакою.

Акрамя таго, мы лічым сур’ёзнай праблемай тое, што супрацоўнікі «на месцах» не валодаюць патрэбнымі паўнамоцтвамі і нават правам голасу. Рашэнні для іх спускаюцца «зверху» людзьмі, якія часта адарваныя ад лакальнай рэчаіснасці і не могуць разумець патрэбы, магчымасці і запыты як саміх супрацоўнікаў, так і грамадзянаў, з якімі тыя працуюць. Гэта таксама трэба змяніць.

Якія шляхі мы бачым для паляпшэння сітуацыі? Чытайце поўны тэкст адпаведных раздзелаў праекта рэформы ОУС на сайце Strazhi.com. І абавязкова далучайцеся да дыскусіі: дзяліцеся сваім меркаваннем пра нашы прапановы праз форму зваротнай сувязі і чат-бот Телеграм, а таксама ў сваіх сацыяльных сетках з тэгам #NAUreformaovd.

Зрабіце свой унёсак у стварэнні паліцыі для Новай Беларусі — і ўсе разам мы знойдзем аптымальнае рашэнне!


Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter