Усе навіны

Удзельнікі НАУ далучыліся да Глабальнага пікету салідарнасці з Беларуссю

Папярэднія навіны

Каманда НАУ паўдзельнічала ў Глабальным пікеце салідарнасці з Беларуссю разам з беларусамі Польшчы і іншымі жыхарамі Варшавы на Замкавай плошчы польскай сталіцы.


— Зараз мы ўсе павінны рабіць максімум, на які здольныя. Беларусы, якія знаходзяцца ў нашай краіне, павінны нарошчваць пратэстную актыўнасць і рыхтавацца да забастовак. Беларусы замежжа павінны пісаць петыцыі, пікетаваць перад будынкамі Еўрасаюза, праводзіць акцыі, каб дамагчыся не проста занепакоенасці Еўропы, а канкрэтных і жорсткіх дзеянняў ЕС супраць рэжыму, — заявіў падчас выступлення на пікеце кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Наша сіла — у салідарнасці, і мы — пераможам.

Беларуская дыяспара і мясцовыя жыхары выйшлі сёння на вуліцы ў дзясятках гарадоў па ўсім свеце на Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю.

Сіднэй, Берлін, Таронта, Вільнюс, Тэль-Авіў, Атава, Бардо, Сеул, Варшава, Осла, Севілья, Лондан, Падуя, Кіеў, Ліён, Адэлаіда, Амстэрдам — ​​далёка не ўсе гарады, дзе адбыліся акцыі ў падтрымку нашага народа.

Нацыянальныя — бел-чырвона-белыя — сцягі Беларусі былі паднятыя над мэрыямі Рыгі і Лодзі, каля мэрыі Стакгольма, ля пасольства нашай краіны ў шведскім муніцыпалітэце Накка і над палацам Браніцкіх у Беластоку.

І, вядома, акцыі прайшлі таксама ў самой Беларусі. Беларусы гулялі ў белым, раскладвалі тапкі ў сваіх гарадах на знак падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, выказвалі салідарнасць і пратэст іншымі крэатыўнымі спосабамі.

НАУ і ўвесь беларускі народ дзякуе удзельнікам Глабальнага пікету за такую ​​магутную падтрымку. Калі мы адзіныя — мы непераможныя!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter