Усе навіны

Рэжым пазбавіў беларусаў гарантый па вяртанні укладаў

Архіў навін

Што менавіта адбылося і як выратаваць свае грошы?


Менш за месяц таму мы папярэджвалі аб «вялікім аграбленні банкаў», якое плануе рэжым Лукашэнкі. Зараз мы бачым, што ў яго плане з’явіліся новыя ўводныя.

Па распараджэнні нелегітымных уладаў банкі пачалі падымаць стаўкі па доўгатэрміновых укладах, каб скараціць іх адток і прыцягнуць новыя.

Тым часам яшчэ ў маі рэжым «распячатаў» недатыкальны рэзерв Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў на 2 млрд BYN. І разам з Нацбанкам і Мінфінам зрабіў адным з «гарантаў» Банк развіцця — які фінансуе стратныя дзяржпраекты. «Часова свабодныя» сродкі Агенцтва рэжым дазволіў размяшчаць у выглядзе аблігацый Банка.

Потым 3 чэрвеня была выпушчана пастанова Саўміна і Нацбанка, якая павялічыла ліміт свабодных рэсурсаў для Банка развіцця амаль на 1,1 млрд BYN. Куды пойдуць гэтыя грошы — здагадацца нескладана.

Што ўсё гэта значыць?

1) Сродкі, якія павінны гарантаваць вяртанне ўкладаў, рэжым ператворыць у «смеццевыя» аблігацыі Банка развіцця.

2) Стратны дзяржсектар не проста будзе прафінансаваны за кошт укладчыкаў — цяпер яны яшчэ і не атрымаюць свае грошы назад. Замест іх людзям прапануюць альбо «смеццевыя» аблігацыі Банка развіцця, альбо зноў запусцяць друкаваны станок.

У абодвух выпадках — гэта дрэнная навіна для ўкладчыкаў. Эканоміка краіны — у стане неабвешчанага дэфолту. Што робіць і аблігацыі, і надрукаваныя рублі проста макулатурай.

Не варта забываць і аб падрыхтоўцы ўказа, які дазволіць выпускаць свае «смеццевыя» аблігацыі Агенцтву па кіраванні актывамі. Гэтыя аблігацыі рэжым таксама плануе выдаваць укладчыкам замест рэальных грошай.

Лукашэнка ведае, што ён ужо давёў эканоміку да поўнага краху — і напрыканцы вырашыў канчаткова абрабаваць ўкладчыкаў. Нагадаем: на тэрміновых рублёвых укладах ўсё яшчэ ляжыць больш за 4,7 млрд BYN, а на валютных — $ 4,5 млрд.

Як можна выратаваць свае грошы?

1) Забраць усе ўклады з банкаў поста зараз.
2) Не адкрываць новых укладаў нават пад самыя прывабныя працэнты.

Толькі так вы абароніце свае грошы ад рабавання, які ўжо відавочна немінучы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter