Усе навіны

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне накіравала лісты міністрам краін ЕС

Архіў навін

НАУ звярнулася да еўрапейскіх чыноўнікам і структур, каб тыя адрэагавалі на парушэнні правоў студэнтаў і незаконныя суды


14 мая пачалося судовае паседжанне па «Справе студэнтаў» — паводле яе прадстаўнікі нелегітымнай ўлады абвінавачваюць 12 чалавек у каардынацыі студэнцкіх маршаў. Сярод абвінавачаных — 10 студэнтаў і студэнтак, 1 выкладчыца і 1 выпускніца медыцынскай ВНУ.

На першае судовае паседжанне прыйшлі больш за 100 чалавек, каб падтрымаць незаконна затрыманых. У нейкі момант сабраўшыхся каля суда пачаў разганяць АМАП. Паводле звестак МУС, затрымана 14 чалавек. Ёсць паведамленні аб тым, што студэнтаў, якіх сёння затрымалі каля будынка суда, хочуць выключыць з ВНУ — пакуль гэтая інфармацыя не пацверджаная.

На паседжанне не пусцілі нават дыпламатаў краін ЕС — хоць яны маюць на гэта права паводле Венскай канвенцыі.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне накіравала лісты міністрам краін ЕС, адказным за адукацыю; Генеральнаму дырэктарату па адукацыі, моладзі, спорце і культуры Еўрапейскай камісіі; Еўрапейскаму саюзу студэнтаў. У зваротах мы просім звярнуць увагу на праблему парушэння правоў студэнтаў і выкладчыкаў у Беларусі, а таксама падняць гэтае пытанне ў адпаведных дзяржаўных і міжнародных органах, каб прыняць усе магчымыя меры.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter