Усе навіны

Гістарычны дакумент у фондзе Музея Вольнай Беларусі

Архіў навін

Сёння, 9 жніўня 2021 года, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне дэманструе паступіўшы ў фонд Музея Вольнай Беларусі дакумент — Выніковую справаздачу аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Справаздача — дакументальна зафіксаваная інфармацыя, якая сведчыць аб тым, што выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваны, а Лукашэнку нельга лічыць легітымным прэзідэнтам Беларусі.

Каб стварыць гэты гістарычны дакумент, камандамі платформаў «Голас», «Зубр» і супольнасці *Сумленныя людзi былі апрацаваны выніковыя пратаколы з больш за 1300 выбарчых участкаў, прааналізавана больш за 6,5 тысяч паведамленняў ад незалежных назіральнікаў аб парушэннях падчас выбарчай кампаніі, прагледжана звыш 550 тысяч фотаздымкаў бюлетэняў і зафіксаваны выбар звыш 1,2 мільёна беларусаў.

У Музеi Вольнай Беларусі дакумент будзе нагадваць беларусам аб іх выбары ў жніўні 2020 года, а таксама аб тым, як рэжым скраў у нас наш выбар.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае падзяку платформам «Голас», «Зубр» і супольнасці *Сумленныя людзi, а таксама ўсім прыватным асобам, хто перадае прадметы музейнага значэння і іх лічбавыя копіі ў Музей Вольнай Беларусі.

Працягваем чакаць вашай інфармацыі праз чат-бот @NAUsupport. Усе дадзеныя аб уладальніках прадметаў, перададзеных у музей, пры іх жаданні, застануцца ананімнымі. Разам мы захаваем нашу гісторыю.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter