Кіраўнік НАУ Павел Латушка — аб прысудзе для Віктара Бабарыкі
Віктара Бабарыка прысуджаны да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
— Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка — чалавек, які дапамог нам усім паверыць, што змены магчымыя. І мы павінны зрабіць усё, каб гэтая вера ў перамены стала рэальнасцю.
На жаль, такі жорсткі прысуд быў прадказальны. Гэта паказальны працэс. Дыктатар спрабуе рабіць выгляд, што ён кантралюе сітуацыю і нікога не баіцца. Але гэта ўжо шмат у чым не так.
За кратамі цяпер, на жаль, шмат па-сапраўднаму свабодных людзей, а ў асяроддзі дыктатара іх проста няма.
Віктару Дзмітрыевічу, яго сям'і, блізкім і сябрам, прыхільнікам і ўсім, хто хоча пераменаў, — словы падтрымкі ад каманды НАУ, а таксама сіл і веры працягваць змагацца за свабоду. Ні Віктару Бабарыку, ні іншым незаконна асуджаным не прыйдзецца сядзець увесь тэрмін. Мы вызвалім ўсіх, каго судзілі па палітычных справах.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter