Усе навіны

Петыцыя аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада – важны голас кожнага!

Актуальныя навіны

«Я падпісваю петыцыю аб непрызнанні дыктатара і яго ўрада — і заклікаю вас зрабіць тое ж самае»


Павел Латушка выступіў у падтрымку петыцыі Машы Забары з заклікам да кіраўніцтва больш за 40 краін свету афіцыйна заявіць аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада.

Ва ўсіх з нас з’явіўся магутны інструмент, каб паскорыць падзенне дыктатуры ў Беларусі.
Міжнароднае непрызнанне — самы эфектыўны спосаб, каб адправіць рэжым дыктатара ў палітычную і эканамічную ізаляцыю. Адрэзаць яму доступ да рэсурсаў МВФ і іншых фінансавых інстытутаў. Пазбавіць яго імунітэту і прызнаць тэрарыстычным.

Час перамоў і размоў з дыктатарам сышол. Прыйшоў час прынцыповых рашэнняў.

Мы заклікаем кожнага беларуса і грамадзян іншых краін, усіх дружалюбных беларусам палітыкаў, усе дэмакратычныя сілы Беларусі і незалежныя сродкі масавай інфармацыі падтрымаць петыцыю аб непрызнанні дыктатара і ягонага ўрада — словам і справай.
Давайце зробім так, каб пад гэтай — самай важнай на сёння петыцыяй — быў мільён, два, тры мільёны подпісаў. Усе разам.

СПАСЫЛКА НА ПЕТЫЦЫЮ (для карыстальнікаў з Беларусі — толькі праз VPN)

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter