Усе навіны

Канцэпцыя рэабілітацыі: самыя акутальныя пытанні

Архіў навін

Ствараем законы для Новай Беларусі разам: працягваецца грамадскае абмеркаванне праекта закона аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій


Каля тыдня таму мы вынеслі на публічнае абмеркаванне праект закона аб рэабілітацыі рэпрэсаваных рэжымам, падрыхтаваны адным з нашых аднадумцаў на базе Канцэпцыі НАУ. Абмеркаванне сапраўднае і адкрытае — у адрозненне ад тых, што звычайна праводзіць дыктатура.

За гэтыя дні да нас прыйшлі дзесяткі водгукаў, практычна ўсе з іх — са станоўчай ацэнкай праекта. Мяркуючы па зваротнай сувязі, беларусы згодныя са своечасовасцю гэтай ініцыятывы і вераць, што рэжым хутка падзе, пасля чаго трэба як мага хутчэй вярнуць пацярпелым ад рэпрэсій сумленнае імя, цалкам аднавіць іх у правах і аказаць ім належную дапамогу. А вось пытанні, якія хвалююць удзельнікаў абмеркавання ў першую чаргу:

  • Прадугледжаны праектам тэрмін даўнасці. Зафіксуем: мы маем намер рэабілітаваць ахвяр рэпрэсій рэжыму за ўвесь час яго існавання, гэта значыць з 20 ліпеня 1994 года.

  • Крыніца фінансавання працэсу рэабілітацыі і кампенсацыі шкоды пацярпелым. Згодна з прапанаваным праекцам закона, галоўнай — але не адзінай — крыніцай тут стануць спагнанні з вінаватых у рэпрэсіях.

  • Аператыўнасць прыняцця рашэнняў. Нагадаем: мы лічым, што абвінавачаныя і асуджаныя па палітычных матывах, якія знаходзяцца ў зняволенні або пад вартай на момант падзення рэжыму, павінны выйсці на свабоду неадкладна. Астатнія ж працэдурныя пытанні мы будзем вырашаць максімальна хутка, але з фокусам на якасці гэтай працы.

Грамадскае абмеркаванне праекта працягваецца, а значыць, калі вы не паспелі вывучыць дакумент і падзяліцца сваімі думкамі, гэта ўсё яшчэ можна зрабіць. А калі вы адчуваеце ў сабе сілы дапамагчы нам у распрацоўцы гэтага і іншых законапраектаў для Новай Беларусі, калі ласка, паведаміце пра гэта на пошту.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter