Усе навіны

НАУ заклікае Еўрапарламент падтрымаць перанос ЧЕ па веласпорце

Архіў навін

НАУ заклікае дэпутатаў Еўрапарламента падтрымаць перанос чэмпіянату Еўропы па веласпорце з Мінска

Каб падтрымаць ініцыятыву Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці па пераносе чэмпіянату Еўропы па веласпорце з Мінска, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне накіравала асабістыя звароты больш за 300 дэпутатам Еўрапарламента. НАУ прапануе далучыцца да адкрытага ліста членаў Еўрапейскага парламента на адрас прэзідэнта UEC (Еўрапейскага саюза веласіпедыстаў) Энрыка Дэла Каса аб пераносе чэмпіянату Еўропы.

— Такі буйны турнір не можа праводзіцца ў краіне, дзе грубыя парушэнні правоў чалавека былі неаднаразова ўстаноўлены, зафіксаваны і неабвержна даказаны. Веласпорт не павінен асацыявацца з падтрымкай гвалтоўных дзеянняў дыктатара, — заявіў Вадзім Крывашэеў, адказны ў НАУ за маладзёжную палітыку і спорт.

Нагадаем, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці дамагаецца пераносу з Беларусі ЧЕ-2021 па веласпорце на трэку, які павінен прайсці ў Мінску з 23 па 27 чэрвеня.

ЧЕ-2021 па веласпорце на трэку, які павінен прайсці ў Мінску з 23 па 27 чэрвеня.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter