Усе навіны

Міжнародны ціск на рэжым будзе толькі ўзмацняцца

Архіў навін

Рэзалюцыя Кангрэсу ЗША азначае, што міжнародны ціск на рэжым будзе толькі ўзмацняцца


21 красавіка 2021 Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пераважнай большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю «Аб падтрымцы дэмакратычных памкненняў народа Беларусі і аб асуджэнні выбарных махінацый і наступнага падаўлення мірных пратэстуючых з боку нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі». У гэтым дакуменце пацвярджаюцца, актуалізуюцца і пашыраюцца палажэнні прынятага ў канцы 2020 года «Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі».

Падкрэсліваецца, што Палата прадстаўнікоў не прызнае вынікі выбараў 9 жніўня, не лічыць Лукашэнку легітымным кіраўніком дзяржавы і заклікае правесці новыя сумленныя выбараў пад эгідай АБСЕ і без вонкавага ўмяшальніцтва. У рэзалюцыі ўтрымліваюцца патрабаванні аб неадкладным вызваленні палітвязняў, спыненні гвалту, а таксама аб абароне грамадзянскай супольнасці, якая выступае за мірны пераход улады ў выніку адкрытага і канструктыўнага дыялогу.

Асобна падкрэслена, што неабходна правесці перагляд фінансавых працэдур, якія тычацца абслугоўвання дзяржаўнага доўгу і дзяржаўных закупак. Прыняцце рэзалюцыі Кангрэсу ЗША азначае, што міжнародны ціск на рэжым з-за працягвання рэпрэсій будзе павялічвацца.

НАУ вітае палажэнні рэзалюцыі аб неабходнасці далейшай каардынацыі дзеянняў ЗША, краін ЕС, Вялікабрытаніі, Канады і іншых дзяржаў для падтрымкі дэмакратычнага руху Беларусі, у тым ліку па пытаннях прыняцця санкцый супраць асоб, якія парушаюць правы чалавека і сфальсіфікаваўшых вынікі выбараў, а таксама супраць беларускіх дзяржпрадпрыемстваў, на якіх парушаліся правы працоўных у кантэксце пратэстных акцый.

Менавіта дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закона ствараюць перадумовы для ўмацавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter