Усе навіны

Стачкам «Беларуськалія» напісаў адкрыты ліст да кіраўніцтва Yara

Архіў навін

Стачкам «Беларуськалія» напісаў адкрыты ліст да кіраўніцтва Yara: рабочыя тлумачаць, чаму патрабуюць разрыву кантракту


Стачачны камітэт «Беларуськалія» напісаў адкрыты ліст генеральнаму дырэктару нарвежскай кампаніі Yara Свейну Турэ Холзетэру. У ім прадстаўнікі стачкама яшчэ раз звярнулі ўвагу на масавыя рэпрэсіі ў адносінах да рабочых, а таксама на хлусню з боку кіраўніцтва «Белкалія» і незалежнага прафсаюза.

Шахцёры яшчэ раз пацвердзілі сваю цвёрдую пазіцыю і запатрабавалі разрыву кантракту:

— Мы адкрыта заяўляем, што кіраўніцтва «Беларуськалія» мэтанакіравана ўводзіць вас у зман. На работнікаў, якія знаходзяцца ў сапраўды незалежных прафсаюзах, ідзе сістэматычны ціск, а тым, хто хоча выйсці з праўладнага прафсаюза, проста не падпісваюць заявы аб сыходзе. За час перамоваў паміж Yara і «Беларуськаліем» сотні нашых калегаў падвергліся рэпрэсіям, арыштам, катаванням у турмах, штрафам, звальненням. Некаторыя, баючыся за сваё жыццё, вымушаны былі збегчы з краіны. Рэпрэсіі працягваюцца з неаслабнай сілай.

Нашу барацьбу падтрымліваюць людзі па ўсім свеце. 84 тысячы чалавек падпісалі адрасаваную вам петыцыю, якая падтрымлівае пазіцыю страйкаму і заклікае вас адмовіцца ад фінансавання дыктатара. Як бы ні было прадстаўлена тое, што адбываецца ў Беларусі, але любое супрацоўніцтва з дзяржаўнымі кампаніямі Беларусі — гэта прамое фінансаванне дыктатарскага рэжыму. Мы яшчэ раз заклікаем вас разарваць кантракт з «Беларуськаліем», — гаворыцца ў звароце стачкаму.

Народнае антыкрызіснае упраўленне падтрымлівае пазіцыю стачкаму і таксама выступае за разрыў кантракту з боку Yara.

Поўны тэкст адкрытага ліста кіраўніцтву Yara: на рускай і на англійскай

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter