Усе навіны

Гэта неабходная мера для вызвалення невінаватых з турмаў і спынення беззаконня

Архіў навін

«Гэта неабходная мера для вызвалення невінаватых з турмаў і спынення беззаконня». Работнікі НПЗ з Мазыра і Наваполацка — пра санкцыі ЗША


На выхадных Федэрацыя прафсаюзаў зладзіла каля пасольства ЗША мітынг супраць санкцый, якія ўводзіць гэтая краіна, каб дапамагчы спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітзняволеных і правесці новыя і сумленныя выбары ў Беларусі. Паводле інфармацыі супольнасці *Сумленныя людзі, многім удзельнікам акцыі да апошняга не паведамлялі, куды яны едуць.

Што работнікі «Нафтану» і НПЗ у Мазыры на самай справе думаюць пра санкцыі ЗША? *Сумленныя людзі сабралі думкі з заводаў:

— «Шмат гадоў працую на МНПЗ, перажывалі ўсякае, але цяпер настроі на заводзе падзяліліся.
Большая частка падтрымліваюць санкцыі і гатовыя пацярпець дзеля перамогі. Ёсць тыя, хто таксама разумеюць і падтрымліваюць, але перажываюць. Але ёсць і тыя, хто бачыць сэнс толькі ў забеспячэнні натуральных патрэбаў і за міску супу гатовыя прагнуцца перад любым".

— «Я падтрымліваю санкцыі. Разумею, што гэта неабходная мера для вызвалення невінаватых людзей з турмаў і ў цэлым эфектыўны метад барацьбы супраць цяперашняга беззаконня».

— «З закупкай абсталявання і камплектуючых цяпер цяжэй, большасць з іх замежнай вытворчасці. Калі не знойдуць аналагаў — стане пытанне аб прыпыненні працы па тэхнічных прычынах. Праўладны прафсаюз пачаў збіраць подпісы за адмену санкцый, яго членаў адправілі знеслаўляцца ў Мінск на пікет да пасольства ЗША. Значыць, усё вельмі сур’ёзна!»

— «Людзі заварушыліся, убачыўшы, што адбываецца: рэпрэсіі, абыякавае стаўленне кіраўніцтва, крывую спробу аптымізацыі і перспектыву застацца без грошай. Санкцыі адназначна дзейнічаюць, а значыць наша перамога набліжаецца».

Нагадаем, у канцы красавіка ЗША абвясцілі аб хуткім аднаўленні санкцый супраць 9 беларускіх нафтахімічных кампаній. Кожны беларус можа аб’явіць свае санкцыі супраць дыктатуры: напрыклад, адмовіцца ад куплі паліва або моцна скараціць яго спажыванне. Асабліва гэта тычыцца 95-га бензіну, байкот якога найбольш эфектыўны. Гэта не дасць рэжыму зарабіць грошы на бесперапынныя рэпрэсіі.

Далучайцеся да акцыі «Стоп 95-ы бензін»

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter