Усе навіны

Намётавы мітынг на мяжы з Беларуссю

Архіў навін

Больш за тыдзень дэмакратычныя сілы і дыяспара пратэстуюць на мяжы з Беларуссю ў Польшчы (05.06−12.06), Літве і Украіне. У Літве ўдзельнікі акцыі разбілі намётавы лагер побач з пераходам Мядзінінкай. У Польшчы намётавы мітынг быў арганізаваны ў Бабраўніках, таксама акцыі былі ў Кузніцы, Казловічах і Тэрэспалі. Ва Украіне — побач з двума пунктамі: у Даманава і Новых Ярылавічах.

Удзельнікі заклікаюць ЕС і ЗША да хуткіх і эфектыўных санкцый супраць дыктатуры.

Таксама ўдзельнікі патрабуюць ад нелегітымнай улады Беларусі:
  • адкрыць наземныя мяжы для грамадзян краіны;
  • вызваліць палітвязняў;
  • спыніць гвалт;
  • правесці новыя выбары.

Афіцыйныя асобы Еўропы і ЗША заяўляюць аб жорсткіх санкцыях, якія ў бліжэйшы час увядуць супраць рэжыму Лукашэнкі. Далейшыя дзеянні дэмакратычных сіл у тым ліку залежаць ад таго, ці рушаць услед за рэзалюцыямі рэальныя крокі, якія дапамогуць беларусам жыць у свабоднай краіне.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter