![](https://static.wixstatic.com/media/1f864d_38d7b11910304b998adc7d39f87916ed~mv2.png/v1/fill/w_49,h_27,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,blur_2,enc_auto/1f864d_38d7b11910304b998adc7d39f87916ed~mv2.png)
Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, пачалі сутыкацца з новым патрабаваннем з боку банка Santander: неабходнасці наяўнасці ў кліента віду на жыхарства ў любой краіне Еўрасаюза з тэрмінам дзеяння не менш за 12 месяцаў. Новыя правілы накіраваны як на новых кліентаў банка, так і трымальнікаў рахункаў. У выпадку, калі кліент банка не мае ВНЖ, банк блакуе мабільную праграму і інтэрнэт-банкінг.
28 траўня 2024 года намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы з-за праблем закрыцця рахункаў беларусаў у банку Santander.
![Афіцыйны ліст ад Камітэта фінансавага нагляду Польшчы](https://static.wixstatic.com/media/1f864d_23e93261d69f46889df921800f6e4737~mv2.png/v1/fill/w_109,h_150,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,blur_2,enc_auto/1f864d_23e93261d69f46889df921800f6e4737~mv2.png)
З афіцыйнага ліста, атрыманага НАУ 21 чэрвеня 2024 года ад Камітэта фінансавага нагляду Польшчы, вынікае, што дзеянні банка не з'яўляюцца патрабаваннем польскіх уладаў альбо еўрапейскімі санкцыямі. Рашэнні аб дадатковых патрабаваннях з боку банка да кліентаў былі прынятыя выключна па рашэнні самога банка.
Як растлумачылі ў Камітэце, устанаўленне або спыненне індывідуальных дагаворных адносін паміж банкам і кліентам — з'яўляецца самастойным рашэннем банка. Такія рашэнні залежаць ад шматлікіх фактараў, заснаваных на прынцыпах кіравання рызыкамі і ацэнкі рызык. Меры могуць быць звязаныя з фінансавай бяспекай, уключаючы барацьбу з адмываннем грошай або фінансаваннем тэрарызму.
Камітэт фінансавага нагляду Польшчы інфармуе, што кліенты могуць падаць скаргу ў сам банк, атрымаць кансультацыю па сваіх спрэчках у фінансавага амбудсмена або рэгіянальных амбудсменаў па абароне правоў спажыўцоў, а таксама ў няўрадавых арганізацыях па абароне правоў спажыўцоў.
Упаўнаважаныя па абароне правоў спажыўцоў арганізацыі прадастаўляюць бясплатныя кансультацыі, выступаюць ад імя і ў інтарэсах спажыўцоў, аказваюць ім дапамогу ў давядзенні спраў да суда і ў іх падпарадкаванні.
У сваю чаргу фінансавы Амбудсмен можа ўзбуджаць пазоў ад імя кліента па справах, звязаных з нядобрасумленнай рынкавай практыкай, якая тычыцца дзейнасці банкаў, а таксама, са згоды пазоўніка, прымаць удзел ва ўжо актыўным разглядзе.