Все новости

З Днём Волi, беларусы!

Архив новостей

Мы даказалi самi сабе ў мiнулым годзе, што мы здольныя вырашаць свой лёс, не, ўжо вырашаем! Што наша хата больш не з краю. Што мы больш нiколi не скажам, што нiчога не вырашаем. Не!

Мы, беларусы, вольны народ! Так, наш шлях складаны. Так, кожны з нас страцiў нешта на гэтым шляху, хтосьцi — нават жыццё. I менавiта таму мы не маем анiякага права сысцi з гэтага шляха.

Гэты Дзень Волi — напэўна, першы, якi адзначае так шмат беларусаў. Мы ўпэўненыя, што роўна праз год мы сустрэнем гэтае свята ў Вольнай Беларусi, Новай Беларусi. I мы будзем святкаваць па ўсёй краiне, разам, Дзень нашай Волi!

А зараз мы павiнны разам зрабiць усё магчымае дзеля гэтага — i мы зробiм. Сёння гэта — шпацыр па галоўных вулiцах нашых з вамi гарадоў. Мы пачынаем пратэстную Вясну-2021.

Жыве Беларусь!

Обсудите эту новость в соц. сетях:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter