Все новости

Дайджест: 29 августа — 11 сентября

Предыдущие новости

Новости Переходного Объединенного Кабинета Беларуси, встречи с чешскими политиками, мероприятия в Музеі Вольнай Беларусі и открытие Беларуской школы в Варшаве


en    by


Переходный Кабинет Беларуси опубликовал свое первое постановление. Глава НАУ, заместитель Руководителя Кабинета и представитель по транзиту власти Павел Латушко провел ряд встреч с политиками и чиновниками Чехии. В Варшаве открылась Беларуская школа, куда записались более 150 учеников. В Музеі Вольнай Беларусі состоялись очередные мероприятия. Подробности — в карточках.

Вы также можете внести вклад в Новую Беларусь, в частности:

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі



Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — часовы выканаўчы орган дэмакратычных сілаў, створаны напачатку жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь» — выпусціў сваю першую пастанову. У дакуменце «Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь» дэкларуецца, што:

  • аднаўленне і абарона суверэнітэту Беларусі — першапачатковая задача Кабінета, а незалежнасць — бясспрэчная каштоўнасць беларусаў;
  • прысутнасць у краіне расійскіх войскаў азначае яе акупацыю, а выкарыстанне — з дазволу нелегітымнага і незаконнага ўраду Лукашэнкі — яе тэрыторыі для агрэсіі супраць Украіны — злачынства, у т.л. згодна з Канстытуцыяй;
  • дзеянні ўраду Лукашэнкі і Расіі — прамая пагроза для суверэнітэту Беларусі, і беларускі народ мае права пераглядзець пагадненні з Расійская Федэрацыяй.

Нагадаем, што кіраўнік НАУ Павел Латушка стаў намеснікам кіраўніка Кабінета і прадстаўніком па транзіце ўлады.

Работа с партнерами


Встреча Павла Латушко с министром юстиции Павлом Блазеком с участием двух заместителей министра юстиции Карела Дворжака и Антонина Станислава
Встреча Павла Латушко с министром юстиции Павлом Блазеком с участием двух заместителей министра юстиции Карела Дворжака и Антонина Станислава

Павел Латушко провел ряд рабочих встреч в Праге — и вот их главные итоги:
  • вице-спикер Парламента Чехии Ольга Рихтерова и депутаты группы «Друзья свободной Беларуси» заверили в поддержке усиления давления на режим Лукашенко и расширения санкций против его представителей, а также анонсировали слушания по Беларуси;
  • Министр юстиции Павел Блазек и его заместители Карел Дворжак и Антонин Станислав помогут в расследовании уголовных дел против виновных в пытках беларусов. Кроме того, Минюст Чехии изучит возможность признания террористическими организациями КГБ и ГУБОПиК Беларуси;
  • мэр Праги Зденек Хриб пообещал содействовать переименованию одной из улиц в честь Романа Бондаренко, а также проведению Конгресса беларусов и открытию офиса демсил Беларуси в Чехии;
  • замминистра иностранных дел Ярослав Курфуст, в свою очередь, готов сотрудничать с Кабинетом Беларуси по внешней политике, а чешский МИД подключится к расширению списка персональных санкций против соучастников преступлений Лукашенко.

Беларуская школа ў Варшаве



У Варшаве распачала працу Беларуская школа, у адкрыцці якой прыняў удзел Павел Латушка — апроч іншага, былы Міністр культуры Беларусі. На заняткі запісаліся больш за 150 вучняў — беларускіх дзетак, якія зараз жывуць на Радзіме, а таксама ў Польшчы, Нямеччыне, Грузіі, ЗША, Латвіі, Літве, Чэхіі, Турцыі, Расіі і іншых краінах.

Прафесійныя выкладчыкі, сярод якіх кандыдаты навук і прафесары, будуць знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з роднай мовай, а таксама з беларускай літаратурай, культурай, мастацтвам, гісторыяй і геаграфіяй. Школа працуе ў анлайне, але разам з тым на шэрагу варшаўскіх пляцовак, у тым ліку ў Музеі Вольнай Беларусі, дзейнічаюць мастацкія гурткі і студыі.

Дзень ведаў



Павел Латушка звярнуўся да бацькоў беларускіх дзетак з нагоды Дня ведаў. Кіраўнік НАУ нагадаў, што галоўная прычына, па якой маленькія беларусы могуць быць атручаныя прапагандай, шмат хто не ведае роднай мовы і мае праблемы з ідэнтычнасцю, а ў краіне ёсць фальсіфікатары выбараў і каты — гэта скажоная гісторыя, вынішчаная мова, культ вайны, асобы і настальгіі па савецкіх часах, у якія беларускасць метадычна прыгняталася. А таму так важна не толькі адшукаць у сабе сапраўднага беларуса і любоў да Радзімы, але і передаць гэта дзеткам.

«Ведайце, хто вы. Ведайце, адкуль вы родам. І не дазвольце нікому прымусіць забыцца пра тое вашых дзяцей. Бо мы — беларусы! А таму ведайце, што Жыве Беларусь! І што жыве яна вечна! І няхай гэтыя веды натхняюць вас ніколі не скарацца і дамагчыся свабоды. Для сябе і для сваіх дзетак», — падкрэсліў Павел Латушка.

Музей Вольнай Беларусі




У Музеі Вольнай Беларусі, які месціцца ў Варшаве па адрасе Foksal, 11, прайшлі чарговыя мерапрыемствы. Школа беларускай традыцыйнай культуры, якая працуе на базе Музея, правяла новыя заняткі па варштатах беларускага традыцыйнага танца. Адбыліся прагляд фільма Дар'і Жук «Крышталь» у рамах фестываля «Pod wspólnym niebem» і мастацкае чытанне п’есы драматурга Віталя Карабаня, рэжысёра Андрэя Новіка і каманды Team Theatre «How are you?». Акрамя таго, у Музеі былі зладжаныя кірмаш аўтарскіх вырабаў з мастэр-класамі і насычаная імпрэза да Дня беларускай вайсковай славы пры падтрымцы Палку імя Кастуся Каліноўскага.

Анонс наступных мерапрыемстваў, якія мусяць адбыцца ў Музеі, мы апублікуем ў нашым тэлеграм-канале ў самы бліжэйшы час.

Адукацыя па мясцовым самакіраванні


Варшавский университет
Варшавский университет

Варшаўскі ўніверсітэт у супрацы з Вольным беларускім універсітэтам правялі набор студэнтаў на ўнікальную праграму падрыхтоўкі спецыялістаў па самакіраванні. Паўсотні беларусаў атрымаюць бясплатнае анлайн-навучанне — лекцыі, практыкаванні і, пры магчымасці, практыку — пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта, а потым пацвердзяць свае новыя веды на заліках ды экзаменах і ў выніку атрымаюць адпаведны дыплом.

Выпускнікі праграмы змогуць прымяніць свае навыкі ў будаванні сістэмы самакіравання Новай Беларусі. Такім чынам, няма сумневаў, што праграма будзе карыснай не толькі непасрэдна для слухачоў, але для нашай Радзімы ў цэлым.

Победа над диктатурой — дело каждого из нас. Предлагаем вам:


  • сообщить нам, если вы располагаете информацией о тех, кто совершал преступления против мирных беларусов, чтобы виновные не смогли избежать наказания;
  • поддержать нашу работу финансово — НАУ и всей Беларуси очень нужно ваше участие;
  • принуждать власти раскрывать информацию, на получение которой вы, как граждане, имеете полное право;
  • помочь в расширении экспозиции Музея Вольнай Беларусі — если у вас есть потенциальный экспонат, свидетельствующий о борьбе нашего народа за свободу, напишите нам в чат-бот @nau_by_bot. И обязательно участвуйте в мероприятиях Музея — это не только увлекательно, но и бесплатно!

Обсудите эту новость в соц. сетях:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter