Агульная інфармацыя
падацца на дакумент падарожны можна не раней, чым скончыцца тэрмін дзеяння вашага беларускага пашпарту, альбо ён скрадзены/страчаны/знішчаны (art. 252a ust. 1 pkt.1 ustawa o cudzoziemcach [1], art. 252 ustawa o cudzoziemcach [2])
падацца на дакумент падарожны на асобных падставах для беларусаў (art. 252а ustawa o cudzoziemcach [1]) можна толькі да 31 снежня 2024 года [3] (калі нешта не зменіцца ў будучыні, падставовая інфармацыя і яе абнаўленні даступны на старонцы Urzędu do Spraw Cudzoziemców [4])
падацца на падставе art. 252a магчыма толькі, калі ў вас ёсць хаця ж нейкі побыт (па візе — нельга)
у выпадку, калі дзеянне art. 252a не будзе падоўжана для беларусаў пасля 31 снежня 2024 года, падавацца можна будзе толькі на падставе агульнага art. 252 ustawa o cudzoziemcach [2] (часовы побыт на падставе міжнароднай аховы, часовы побыт па арт. 186 — на падставе гуманітарнай візы, побыт сталы/рэзідэнт, побыт гуманітарны — не блытаць з побытам па гуманітарнай візе)
тэрмін разгляду ўнёску — 30 дзён (месяц)
тэрмін дзеяння дакументу — 1 год
Неабходныя дакументы
запоўнены wniosek (актуальную версію лепей за ўсё браць са старонкі Urzędu do Spraw Cudzoziemców [4], бо на старонках ужондаў ён не заўжды можа быць апошняй версіі)
2 актуальных (не больш за 6 месяцаў) здымка на дакументы
ксэро ўсіх запоўненных старонак пашпарту (калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро ўсіх запоўненных старонак пашпарту аднаго з бацькоў/апекуна, які складае wniosek)
ксэро карты побыту (калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро карты побыту аднаго з бацькоў/апекуна, які складае wniosek)
актуальны meldunek (бо ён з’яулаецца адным з дакументаў, які паццверджвае вашае ваяводства, а згодна з уставай — дакумент выдае ваявода па месцы жыхарства на дзень падачы заявы, art. 257 ustawa o cudzoziemcach [5])
калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро яго пасведчання аб нараджэнні і ксэро прысяжнага перакладу (альбо ксэро umiejscowienie aktu urodzenia)
ксэро decyzja, калі ў вас ахова
ксэро дакументу з паліцыі, калі пашпарт скрадзены альбо страчаны
дастаткова звыклых копій, няма абавязку рабіць натарыяльна заверанныя
у залежнасці ад ваяводства, могуць быць запатрабаваны іншыя дакументы, раю спраўдзіць старонку свайго ваяводства перад падачай
у Pomorski Urząd Wojewódzki (Gdańsk) і Mazowiecki Urząd Wojewódzki (Warszawa) часамі патрабуюць абаснаванне wniosek, прыклад:
Jestem Ivan Ivanov i proszę o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemców z powodu wygaśnięcia mojego paszportu o numerze serii AВ123456, wydanego 09.08.2020 roku w Mińsku, Republice Białorusi. Mój paszport wygasł 09.08.2023 roku. Z powodów politycznych (decyzja DC.00.01.2020 z dnia 00.00.2020 roku szefa działu ds. cudzoziemców) nie mogę skontaktować się z konsulatami Republiki Białorusi na terenie Polski, ani wrócić do Białorusi w celu jego wymiany. Polski dokument podróży dla cudzoziemców jest niezbędny do wyjazdu poza terytorium Republiki Polskiej.
Запаўненне wniosek
перад тым, як пачаць запаўняць wniosek, неабходна ўважліва азнаёміцца з раздзелам «POUCZENIE / INSTRUCTION / INSTRUCTION / ИНСТРУКЦИИ»
неабходна запоўніць усе паля/раздзелы
калі вас не датычыцца нейкае поле/раздзел (напрыклад, радзел B — пра асобаў на ўтрыманню, які таксама не датычыцца непаўнагадовых , альбо раздзел D1 — калі ўнёсак складаецца на агульных падставах згодна з art. 252, альбо раздзел E — замена падарожнага дакументу), то яго неабходна цалкам перакрэсліць і напісаць «Nie dotyczy»
вельмі ўважліва чытайце і запаўняйце ўсе паля і рубрыкі, дадатковую ўвагу звярніце на паля з подпісамі і датамі
ва усіх палях, якія вымагаюць подпіс, трэба пісаць імя і прозвішча лацініцай (podpis czytelny)
калі wniosek запаўняецца на непаўнагадовага — усе подпісы, акрамя раздзелу F, ставіць адзін з бацькоў/апекун, які запаўняе ўнёсак
у раздзеле F, у рамцы, подпіс уласнаручна ставіць той, каму прызначаецца падарожны дакумент (у выпадку з непаўнагадовым — ставіць непаўнагадовы і толькі ён, калі яму споўнілася 13 гадоў, калі меньш — застаўляем поле пустым)
Прыклад запоўненага wniosek
wzor-wniosek-dokument-podrozy.pdf
Падача wniosek
у залежнасці ад вашага ваяводства, wniosek складаецца альбо асабіста ва ўжондзе, альбо высылаецца поштай на адрас ужонда
незалежна ад таго, як вы складаеце запоўнены wniosek — зрабіце здымкі ўсіх яго старонак (яны могуць спатрэбіцца вам у дальнейшым, заўжды рабіце здымкі дакументаў, якія вы высылаеце альбо складаеце асабіста)
Dolnośląski Urząd Wojewódzki (Wrocław)
DUW прымае wniosek на падарожны дакумент толькі поштай
адпраўляць поўны набор неабходных дакументаў на адрас:
Dolnośląski Urząd Wojewódzki
Wydział Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców
pl. Powstańców Warszawy 1
50-153 Wrocław
адпраўляць абавязкова з пацверджаннем адбору (жоуты квіток)
на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca
Mazowiecki Urząd Wojewódzki (Warszawa)
wniosek з поўным наборам неабходных дакументаў складаеце асабіста ва ўжондзе пад адрасам:
ul. Marszałkowska 3/5
00-510 Warszawa
абавязкова ўзяць з сабой арыгіналы ўсіх дакументаў для зверкі
трэба пабраць з аўтамата квіток з літарай W
ісці па жоўтай лініі да самога кабінету, уваход па жывой чарзе (stanowisko 21)
пасля складання ўнёску, цягам месяца, чакаеце СМС на адбор дакументу
справу можна адсочваць праз інтэрнэт старонку
Pomorski Urząd Wojewódzki (Gdańsk)
wniosek прымаюць як поштай, так і на месцы пад наступным адрасам:
Pomorski Urząd Wojewódzki
Wydział Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców
ul. Okopowa 21/27
80-810 Gdańsk
калі складаеце асабіста, то неабходна абавязкова ўзяць з сабой арыгіналы ўсіх дакументаў для зверкі
калі адпраўляеце поштай:
абавязкова ўкажыце ваш нумар тэлефону (на яго потым вы атрымаеце СМС)
адпраўляць абавязкова з пацверджаннем адбору (жоуты квіток)
на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca
пасля складання wniosek, чакаеце на СМС, прыклад:
Pomorski UW informuje o aktualizacji danych zawartych w Portalu Klienta dla sprawy o numerze ID: 1122333. Informacje dodatkowe
сачыць за статусам справы можна на Portal Klienta [8]
удакладніць статус справы таксама можна па нумары тэлефону 583-077-466
калі ў вас няма дадзеных да лагавання на Portal Klienta [8], можна запытаць іх праз email cudzoziemcy.pobyt@gdansk.uw.gov.pl, прыклад:
Dzień dobry! Jestem Ivan Ivanov Złożyłem wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca. Dzisiaj otrzymałem wiadomość SMS o aktualizacji danych w sprawie o numerze 1122333. Ponieważ złożyłem wniosek pocztą, nie mam hasła do Portalu Klientu. Czy mogliby Państwo mi je przesłać? Z góry dziękuję!
калі статус справы зменіцца на gotowy do odbioru, пішам на email cudzoziemcy.pobyt@gdansk.uw.gov.pl, прыклад:
Dzień dobry! Widzę status w Portalu Klienta — Dokument przygotowany do odbioru. Teraz mogę go odebrać, czyli muszę najpierw zgłosić wizytę?
забіраць дакумент прыходзіце ў вызначаную вам дату і час
Разгляд справы
рашэнне адносна вашага wniosek павінна быць праз 30 дзён ад моманту яго складання (калі адпраўлялі поштай — тэрмін лічыцца ад дня атрымання wniosek ўжондам)
калі за 30 дзён ад моманту складання wniosek вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць ponaglenie
ponaglenie пішацца ў орган вышэйшай інстанцыі (Urząd do Spraw Cudzoziemców) за пасрэдніцтвам органу першай інстанцыі (Urząd Wojewódzki)
ponaglenie неабходна адсылаць поштай на адрас органу першай інстанцыі (Urząd Wojewódzki)
адпраўляць абавязкова з пацверджанем адбору (жоўты квіток)
на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Ponaglenie w sprawie wydania polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca
калі за 14 дзён ад моманту уручэння ўжонду вашага ponaglenie вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць skarga да:
Szef Urzędu so Spraw Cudzoziemców [9]
электронна праз ePUAP: /UDSC/SkrytkaESP
электронна праз email:
Rzecznik Praw Obywatelskich [10]
электронна праз ePUAP: /RPO/SkrytkaESP
электронна праз email: BIURORZECZNIKA@BRPO.GOV.PL
калі за 30 дзён ад моманту уручэння ўжонду вашага ponaglenie вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць skarga да суда (Wojewódzki Sąd Administracyjny)
абавязкова дадавайце да ponaglenie і skarga ўсе здымкі і ксэро вашых дакументаў, якія датычацца гэтай справы (здымкі wniosek, здымкі ўсіх паштовых жоўтых квіткоў, здымкі ponaglenie і гэтак далей)
Прыклад ponaglenie
!УВАГА!
ПРЫКЛАД ПІСАЎСЯ ДЛЯ DOLNOŚLĄSKI URZĄD WOJEWÓDZKI.
ВАМ НЕАБХОДНА ЗАМЯНІЦЬ АЛЬБО ВЫДАЛІЦЬ УСЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ НЕ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС І ВАШАГА ВАЯВОДСТВА.
ВПІСВАЙЦЕ ІНФАРМАЦЫЮ ЗГОДНА З КАМЕНТАРАМІ Ў ДАКУМЕНЦЕ.
wzor-ponaglenie-dokument-podrozy.odt
Прыклад skarga да суда
!УВАГА!
ПРЫКЛАД ПІСАЎСЯ ДЛЯ DOLNOŚLĄSKI URZĄD WOJEWÓDZKI.
ВАМ НЕАБХОДНА ЗАМЯНІЦЬ АЛЬБО ВЫДАЛІЦЬ УСЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ НЕ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС І ВАШАГА ВАЯВОДСТВА.
ВПІСВАЙЦЕ ІНФАРМАЦЫЮ ЗГОДНА З КАМЕНТАРАМІ Ў ДАКУМЕНЦЕ.
wzor-skarga-wsa-dokument-podrozy.odt
Дадатковая інфармацыя
калі вам дапамагла гэтая старонка, вы можаце падзякаваць аўтару кавай [11]
Telegram чат дзеля абмяркоўвання атрымання падарожнага дакумента ва Wrocław [12]
спіс польскіх аэрапартоў, авіяперавозчыкаў і краінаў (як у зоне Шэнген, так і іншыя) і як яны працуюць альбо не працуюць з польскім падарожным дакументам [13]
амаль ва ўсе краіны паза Шэнгенам трэба атрымоўваць візу, нават калі ў гэтай краіны безвіз з Беларуссю (за некаторымі выключеннямі, але тут трэба дасканала ведаць міжнароднае права і заканадаўства канкрэтнай краіны)
іншыя карысныя Telegram чаты і каналы:
Зноскі
https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-252-a ↩ ↩ [2]
https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-252 ↩ ↩ [2]
https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/zmiana-rozporzadzenia-w-sprawie-obywatelstw-ktorych-posiadanie-21986499 ↩
https://www.gov.pl/web/udsc/ulatwienia-dla-obywateli-bialorusi-dotyczace-wydawania-polskich-dokumentow-podrozy-dla-cudzoziemca ↩ ↩ [2]
https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-257 ↩
https://bip.brpo.gov.pl/pl/content/zlozenie-wniosku-do-rzecznika-praw-obywatelskich ↩
Zaŭvažyli niedakładnasć? Zviažyciesia z aŭtaram praz: