Беларусам в Польше
Агульная інфармацыя
• падацца на дакумент падарожны можна не раней, чым скончыцца тэрмін дзеяння вашага беларускага пашпарту, альбо ён скрадзены/страчаны/знішчаны (art. 252a ust. 1 pkt.1 ustawa o cudzoziemcach [1], art. 252 ustawa o cudzoziemcach [2])
• падацца на дакумент падарожны на асобных падставах для беларусаў (art. 252а ustawa o cudzoziemcach [1]) можна толькі да 31 снежня 2024 года [3] (калі нешта не зменіцца ў будучыні, падставовая інфармацыя і яе абнаўленні даступны на старонцы Urzędu do Spraw Cudzoziemców [4])
• падацца на падставе art. 252a магчыма толькі, калі ў вас ёсць хаця ж нейкі побыт (па візе — нельга)
• у выпадку, калі дзеянне art. 252a не будзе падоўжана для беларусаў пасля 31 снежня 2024 года, падавацца можна будзе толькі на падставе агульнага art. 252 ustawa o cudzoziemcach [2] (часовы побыт на падставе міжнароднай аховы, часовы побыт па арт. 186 — на падставе гуманітарнай візы, побыт сталы/рэзідэнт, побыт гуманітарны — не блытаць з побытам па гуманітарнай візе)
• тэрмін разгляду ўнёску — 30 дзён (месяц)
• тэрмін дзеяння дакументу — 1 год
Неабходныя дакументы
• запоўнены wniosek (актуальную версію лепей за ўсё браць са старонкі Urzędu do Spraw Cudzoziemców [4], бо на старонках ужондаў ён не заўжды можа быць апошняй версіі)
• 2 актуальных (не больш за 6 месяцаў) здымка на дакументы
• ксэро ўсіх запоўненных старонак пашпарту (калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро ўсіх запоўненных старонак пашпарту аднаго з бацькоў/апекуна, які складае wniosek)
• ксэро карты побыту (калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро карты побыту аднаго з бацькоў/апекуна, які складае wniosek)
• актуальны meldunek (бо ён з’яулаецца адным з дакументаў, які паццверджвае вашае ваяводства, а згодна з уставай — дакумент выдае ваявода па месцы жыхарства на дзень падачы заявы, art. 257 ustawa o cudzoziemcach [5])
• калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро яго пасведчання аб нараджэнні і ксэро прысяжнага перакладу (альбо ксэро umiejscowienie aktu urodzenia)
• ксэро decyzja, калі ў вас ахова
• ксэро дакументу з паліцыі, калі пашпарт скрадзены альбо страчаны
• дастаткова звыклых копій, няма абавязку рабіць натарыяльна заверанныя
• у залежнасці ад ваяводства, могуць быць запатрабаваны іншыя дакументы, раю спраўдзіць старонку свайго ваяводства перад падачай
• у Pomorski Urząd Wojewódzki (Gdańsk) і Mazowiecki Urząd Wojewódzki (Warszawa) часамі патрабуюць абаснаванне wniosek, прыклад:
Jestem Ivan Ivanov i proszę o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemców z powodu wygaśnięcia mojego paszportu o numerze serii AВ123456, wydanego 09.08.2020 roku w Mińsku, Republice Białorusi. Mój paszport wygasł 09.08.2023 roku. Z powodów politycznych (decyzja DC.00.01.2020 z dnia 00.00.2020 roku szefa działu ds. cudzoziemców) nie mogę skontaktować się z konsulatami Republiki Białorusi na terenie Polski, ani wrócić do Białorusi w celu jego wymiany. Polski dokument podróży dla cudzoziemców jest niezbędny do wyjazdu poza terytorium Republiki Polskiej.
Запаўненне wniosek
• перад тым, як пачаць запаўняць wniosek, неабходна ўважліва азнаёміцца з раздзелам «POUCZENIE / INSTRUCTION / INSTRUCTION / ИНСТРУКЦИИ»
• неабходна запоўніць усе паля/раздзелы
• калі вас не датычыцца нейкае поле/раздзел (напрыклад, радзел B — пра асобаў на ўтрыманню, які таксама не датычыцца непаўнагадовых , альбо раздзел D1 — калі ўнёсак складаецца на агульных падставах згодна з art. 252, альбо раздзел E — замена падарожнага дакументу), то яго неабходна цалкам перакрэсліць і напісаць «Nie dotyczy»
• вельмі ўважліва чытайце і запаўняйце ўсе паля і рубрыкі, дадатковую ўвагу звярніце на паля з подпісамі і датамі
• ва усіх палях, якія вымагаюць подпіс, трэба пісаць імя і прозвішча лацініцай (podpis czytelny)
• калі wniosek запаўняецца на непаўнагадовага — усе подпісы, акрамя раздзелу F, ставіць адзін з бацькоў/апекун, які запаўняе ўнёсак
• у раздзеле F, у рамцы, подпіс уласнаручна ставіць той, каму прызначаецца падарожны дакумент (у выпадку з непаўнагадовым — ставіць непаўнагадовы і толькі ён, калі яму споўнілася 13 гадоў, калі меньш — застаўляем поле пустым)
Прыклад запоўненага wniosek
wzor-wniosek-dokument-podrozy.pdf
Падача wniosek
• у залежнасці ад вашага ваяводства, wniosek складаецца альбо асабіста ва ўжондзе, альбо высылаецца поштай на адрас ужонда
• незалежна ад таго, як вы складаеце запоўнены wniosek — зрабіце здымкі ўсіх яго старонак (яны могуць спатрэбіцца вам у дальнейшым, заўжды рабіце здымкі дакументаў, якія вы высылаеце альбо складаеце асабіста)
Dolnośląski Urząd Wojewódzki (Wrocław)
• DUW прымае wniosek на падарожны дакумент толькі поштай
• адпраўляць поўны набор неабходных дакументаў на адрас:
• Dolnośląski Urząd Wojewódzki
• Wydział Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców
• pl. Powstańców Warszawy 1
• 50-153 Wrocław
• адпраўляць абавязкова з пацверджаннем адбору (жоуты квіток)
• на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca
Mazowiecki Urząd Wojewódzki (Warszawa)
• wniosek з поўным наборам неабходных дакументаў складаеце асабіста ва ўжондзе пад адрасам:
• ul. Marszałkowska 3/5
• 00-510 Warszawa
• абавязкова ўзяць з сабой арыгіналы ўсіх дакументаў для зверкі
• трэба пабраць з аўтамата квіток з літарай W
• ісці па жоўтай лініі да самога кабінету, уваход па жывой чарзе (stanowisko 21)
• пасля складання ўнёску, цягам месяца, чакаеце СМС на адбор дакументу
• справу можна адсочваць праз інтэрнэт старонку
• прыклады паспяховых кейсаў [6] [7]
Pomorski Urząd Wojewódzki (Gdańsk)
• wniosek прымаюць як поштай, так і на месцы пад наступным адрасам:
• Pomorski Urząd Wojewódzki
• Wydział Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców
• ul. Okopowa 21/27
• 80-810 Gdańsk
• калі складаеце асабіста, то неабходна абавязкова ўзяць з сабой арыгіналы ўсіх дакументаў для зверкі
• калі адпраўляеце поштай:
• абавязкова ўкажыце ваш нумар тэлефону (на яго потым вы атрымаеце СМС)
• адпраўляць абавязкова з пацверджаннем адбору (жоуты квіток)
• на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca
• пасля складання wniosek, чакаеце на СМС, прыклад:
Pomorski UW informuje o aktualizacji danych zawartych w Portalu Klienta dla sprawy o numerze ID: 1122333. Informacje dodatkowe
• сачыць за статусам справы можна на Portal Klienta [8]
• удакладніць статус справы таксама можна па нумары тэлефону 583-077-466
• калі ў вас няма дадзеных да лагавання на Portal Klienta [8], можна запытаць іх праз email cudzoziemcy.pobyt@gdansk.uw.gov.pl, прыклад:
Dzień dobry! Jestem Ivan Ivanov Złożyłem wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca. Dzisiaj otrzymałem wiadomość SMS o aktualizacji danych w sprawie o numerze 1122333. Ponieważ złożyłem wniosek pocztą, nie mam hasła do Portalu Klientu. Czy mogliby Państwo mi je przesłać? Z góry dziękuję!
• калі статус справы зменіцца на gotowy do odbioru, пішам на email cudzoziemcy.pobyt@gdansk.uw.gov.pl, прыклад:
Dzień dobry! Widzę status w Portalu Klienta — Dokument przygotowany do odbioru. Teraz mogę go odebrać, czyli muszę najpierw zgłosić wizytę?
• забіраць дакумент прыходзіце ў вызначаную вам дату і час
Разгляд справы
• рашэнне адносна вашага wniosek павінна быць праз 30 дзён ад моманту яго складання (калі адпраўлялі поштай — тэрмін лічыцца ад дня атрымання wniosek ўжондам)
• калі за 30 дзён ад моманту складання wniosek вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць ponaglenie
• ponaglenie пішацца ў орган вышэйшай інстанцыі (Urząd do Spraw Cudzoziemców) за пасрэдніцтвам органу першай інстанцыі (Urząd Wojewódzki)
• ponaglenie неабходна адсылаць поштай на адрас органу першай інстанцыі (Urząd Wojewódzki)
• адпраўляць абавязкова з пацверджанем адбору (жоўты квіток)
• на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Ponaglenie w sprawie wydania polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca
• калі за 14 дзён ад моманту уручэння ўжонду вашага ponaglenie вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць skarga да:
• Szef Urzędu so Spraw Cudzoziemców [9]
• электронна праз ePUAP: /UDSC/SkrytkaESP
• электронна праз email:
wydzial.kontroli@udsc.gov.pl, kierownictwo@udsc.gov.pl
• Rzecznik Praw Obywatelskich [10]
• электронна праз ePUAP: /RPO/SkrytkaESP
• электронна праз email: BIURORZECZNIKA@BRPO.GOV.PL
• калі за 30 дзён ад моманту уручэння ўжонду вашага ponaglenie вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць skarga да суда (Wojewódzki Sąd Administracyjny)
• абавязкова дадавайце да ponaglenie і skarga ўсе здымкі і ксэро вашых дакументаў, якія датычацца гэтай справы (здымкі wniosek, здымкі ўсіх паштовых жоўтых квіткоў, здымкі ponaglenie і гэтак далей)
Прыклад ponaglenie
!УВАГА!
ПРЫКЛАД ПІСАЎСЯ ДЛЯ DOLNOŚLĄSKI URZĄD WOJEWÓDZKI.
ВАМ НЕАБХОДНА ЗАМЯНІЦЬ АЛЬБО ВЫДАЛІЦЬ УСЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ НЕ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС І ВАШАГА ВАЯВОДСТВА.
ВПІСВАЙЦЕ ІНФАРМАЦЫЮ ЗГОДНА З КАМЕНТАРАМІ Ў ДАКУМЕНЦЕ.
wzor-ponaglenie-dokument-podrozy.odt
Прыклад skarga да суда
!УВАГА!
ПРЫКЛАД ПІСАЎСЯ ДЛЯ DOLNOŚLĄSKI URZĄD WOJEWÓDZKI.
ВАМ НЕАБХОДНА ЗАМЯНІЦЬ АЛЬБО ВЫДАЛІЦЬ УСЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ НЕ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС І ВАШАГА ВАЯВОДСТВА.
ВПІСВАЙЦЕ ІНФАРМАЦЫЮ ЗГОДНА З КАМЕНТАРАМІ Ў ДАКУМЕНЦЕ.
wzor-skarga-wsa-dokument-podrozy.odt
Дадатковая інфармацыя
• калі вам дапамагла гэтая старонка, вы можаце падзякаваць аўтару кавай [11]
• Telegram чат дзеля абмяркоўвання атрымання падарожнага дакумента ва Wrocław [12]
• спіс польскіх аэрапартоў, авіяперавозчыкаў і краінаў (як у зоне Шэнген, так і іншыя) і як яны працуюць альбо не працуюць з польскім падарожным дакументам [13]
• амаль ва ўсе краіны паза Шэнгенам трэба атрымоўваць візу, нават калі ў гэтай краіны безвіз з Беларуссю (за некаторымі выключеннямі, але тут трэба дасканала ведаць міжнароднае права і заканадаўства канкрэтнай краіны)
• іншыя карысныя Telegram чаты і каналы:
• Partyzanka [14]
• Partyzanka - чат беларуских беженцев в Польше [15]
• 🏫 Польша от яслей до ВУЗов. Partyzanka [16]
• Цэнтр Беларускай Салідарнасці [17]
• Беларуские беженцы Польши [18]
Зноскі
1. https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-252-a ↩ ↩ [2]
2. https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-252 ↩ ↩ [2]
3. https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/zmiana-rozporzadzenia-w-sprawie-obywatelstw-ktorych-posiadanie-21986499 ↩
4. https://www.gov.pl/web/udsc/ulatwienia-dla-obywateli-bialorusi-dotyczace-wydawania-polskich-dokumentow-podrozy-dla-cudzoziemca ↩ ↩ [2]
5. https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-257 ↩
6. https://t.me/wroclaw_dokument_podrozy/1109 ↩
7. https://t.me/wroclaw_dokument_podrozy/982 ↩
8. https://klient.gdansk.uw.gov.pl/ ↩ ↩ [2]
9. https://www.gov.pl/web/udsc/skargi-i-wnioski ↩
10. https://bip.brpo.gov.pl/pl/content/zlozenie-wniosku-do-rzecznika-praw-obywatelskich ↩
11. https://buycoffee.to/padd1er ↩
12. https://t.me/wroclaw_dokument_podrozy ↩
13. https://telegra.ph/Polskij-proezdnoj-dokument-01-26 ↩
14. https://t.me/partyzanka_rb_pl ↩
15. https://t.me/partyzanka_czat ↩
16. https://t.me/partyzanka_pl_rb ↩
17. https://t.me/cbs_help ↩
18. https://t.me/bejenci_BP ↩
Zaŭvažyli niedakładnasć? Zviažyciesia z aŭtaram praz:
Telegram GitHub
Like