Усе навіны

У шэрагу з Кадафі і Аль Башырам

Актуальныя навіны

Ці рэальны трыбунал за злачынствы Лукашэнкі?


en   ru


Злачынствы супраць чалавечнасці. Гэты тэрмін, уведзены ў пачатку 20-га стагоддзя, вылучае ў асобны раздзел міжнароднага права найбольш цяжкія і масавыя злачынствы ў сучаснай гісторыі.

Юрыдычна вызначэнне аформілася ў 1915-ым годзе, калі ўвесь свет даведаўся аб жахах генацыду армян.

З тых часоў тэрмін станавіўся толькі запатрабаваней: акупаваная нацыстамі Еўропа, падзеі ў Камбоджы, Руандзе, Судане, Югаславіі - на працягу ўсяго дваццатага стагоддзя краіны «спаборнічалі» ў маштабах і выдасканаленасці прыгнёту цэлых народаў: ад незаконных дэпартацый, пазбаўлення волі і прытулку самымі зверскімі спосабамі.

Пакуль у больш мяккай, але паступальнай і пагражальнай форме гэтыя працэсы з 2020-га года, разгортваюцца і ў Беларусі.


Каманда ААН у рамках расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці па ўсім свеце прыехала ў Варшаву, каб паразмаўляць з пацярпелымі, сведкамі і юрыстамі, якія могуць даць матэрыялы для расследавання катаванняў беларускіх дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў.

Займацца гэтым будуць расследавальнікі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія ўдзельнічалі ў працы Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, а таксама трыбуналаў па Косава, Ліване і Судане.

Асаблівую ўвагу пры гэтым нададуць выпадкам:
  • сэксуальнага і гендэрна абумоўленага гвалту;
  • несправядлівых судоў і закрыцця доступу да правасуддзя ў цэлым.

Пры гэтым з апошняй з пералічаных краін у Беларусі агульнага больш, чым падаецца.
Міжнародная супольнасць афіцыйна абвінаваціла суданскага прэзідэнта Амара Аль Башыра ў правакаванні грамадзянскай вайны і генацыду і аб’явіла яго ў міжнародны вышук.
Падобныя абвінавачванні вылучаліся таксама забітаму лівійскаму лідэру Муамару Кадафі.
Безумоўна, у Беларусі пакуль гаворка не ідзе аб масавых забойствах грамадзян або правакаванні грамадзянскай вайны. Аднак нават бягучыя злачынствы рэжыму Лукашэнкі дазваляюць казаць аб іх маштабе і сістэматычнасці — як у грубым парушэнні правоў чалавека, так і ў іх цяжкіх наступствах (бамбардзіроўкі Украіны з Беларусі не спыніліся).

Што з прававога пункту гледжання цалкам ставіць беларускага дыктатара ў адзін шэраг з «трыбунальнай лігай» з ліку яго паўночнаафрыканскіх «калег».

Розніцу складае пакуль толькі меншая даказаная колькасць загінуўшых па віне беларускага дыктатара.

Сведчанні відавочцаў (у выпадку прызнання іх ААН), якія пацвярджаюць катаванні і парушэнні правоў чалавека, робяць перспектыву абвяшчэння Лукашэнкі ў вышук больш рэальнай. Нават нягледзячы на ​​тое, што Беларусь, як і Судан, не падпісвала Рымскі статут.
Акрамя таго, даныя, атрыманыя экспертамі ААН ад беларусаў, могуць выкарыстоўваць у іншых расследаваннях у рамках Універсальнай юрысдыкцыі: у Літве, Польшчы і іншых краінах пры ўдзеле НАУ. ​


Акрамя таго, даныя, атрыманыя экспертамі ААН ад беларусаў, могуць выкарыстоўваць у іншых расследаваннях у рамках Універсальнай юрысдыкцыі: у Літве, Польшчы і іншых краінах пры ўдзеле НАУ. ​

Усе паказанні нашых суайчыннікаў і юрыстаў, якія з імі працавалі, будуць старанна правераны на выкананне міжнародных стандартаў аховы інфармацыі і бяспекі апытаных і, у выпадку задавальнення, уключаны ў даклад Упраўлення вярхоўнага камісара па правах чалавека.

Высновы ў даклад расследавальнікаў будуць уключацца ў даклад пры ўмове, што выкананы стандарт даказвання, які прадугледжвае наяўнасць дастатковых падстаў.

Больш дэталёвая інфармацыя ў тым ліку першы даклад.

Пацярпелыя могуць прадастаўляць інфармацыю напрамую па спасылцы.

НАУ таксама дае камандзе расследавальнікаў усе неабходныя кантакты і інфармацыю для працягу расследавання.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter