Усе навіны

Сабатаваць мабілізацыю

Актуальныя навіны

Заява прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады


en   ru


Сёння міжнародны дзень міру і пуцінская Расія жадала бы, каб ён увайшоў у гісторыю як міжнародны дзень «рускага міру».

Пра гэта б марылі ў звар’яцелай ад чужой і ўласнай крыві Расіі. Аб гэтым бы марыў і пра-расейскі рэжым крамлёўскай марыянеткі Лукашэнкі.

Гарматнае мяса і ядзерныя грыбы — такім у сваёй хворай свядомасці яны прадстаўляюць свой рэцэпт перамогі.

Але гэтага не здарыцца. Сённяшні дзень не зменіць ход гісторыі. Гучныя заявы кіраўніка крыважэрнай імперыі не адменяць яе паразы і падзення.

Гучныя заявы не адменяць перамогу Украіны, яны не адменяць падтрымку Украіны з боку ўсяго цывілізаванага свету, якая няўхільна расце.

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі патрабуе і будзе дабівацца безумоўнай вываду ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі. Дзеянні краіны-агрэсара Расіі і марыянеткавага ўрада рэжыму Лукашэнкі ўяўляюць для Рэспублікі Беларусь прамую пагрозу страты незалежнасці і суверэнітэту.

Мы будзем аказваць усямерную падтрымку Украіне па адбіцці ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі, абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, у тым ліку шляхам арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі беларускага добраахвотніцкага і партызанскага руху ў барацьбе за адстойванне незалежнасці Беларусі і Украіны.

Як прадстаўнік Кабінета па пытаннях транзіту ўлады звяртаюся да беларусаў з заклікам быць гатовымі да прымянення натуральнага права на паўстанне і супраціўленне.

  • Уступаць у шэрагі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і план «Перамога».
  • Сабатаваць любыя віды мабілізацыі, абвешчанай марыянеткай Лукашэнкам, ў т.л. у сферы эканомікі.
  • Ажыццяўляць любыя дзеянні, накіраваныя на барацьбу з расійскімі акупантамі, падтрымку Украіны і адхіленне марыянетачнага рэжыму Лукашэнкі ад улады.

Заклікаю ўсіх нашых міжнародных партнёраў ва ўльтыматыўнай форме прымяніць увесь даступны інструментар для ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай пазбаўлення Расіі яе адзінага саюзніка ў вайне.

«Рускі мір» асуджаны не ўвайсці, а з ганьбай адысці ў гісторыю разам з Пуціным і яго марыянеткай Лукашэнкам.

Але вельмі шмат залежыць ад хуткасці прыняцця рашэнняў і рашучасці нашых сумесных дзеянняў па падтрымцы Украіны і знішчэнні ваенна-палітычнай хімеры крамлёўскай імперыі.

Час дзейнічаць!


Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter